Карл III (кароль Вялікабрытаніі)
кароль Вялікабрытаніі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Карл III (па-ангельску: Charles III; нар. 14 лістапада 1948 году) — кароль Вялікабрытаніі і 14 іншых сябраў Садружнасьці нацыяў. Успадкаваў пасад 8 верасьня 2022 году па сьмерці сваёй маці каралевы Лізаветы II. Карл ёсьць спадчыньнікам, які самы працяглы час знаходзіўся ў гэтым статусе ў брытанскай гісторыі. Таксама ён ёсьць самым узроставым чалавекам, які заняў брытанскі трон, што зрабіў у веку 73 гадоў.
Карл нарадзіўся ў Бэкінггэмскім палацы за часам панаваньня свайго дзеда караля Георга VI. Малому было ўсяго тры гады, калі ягоная маці ўзышла на трон у 1952 годзе, што адразу зрабіла Карлам першым спадкаемцам пасаду. У 1958 годзе ён атрымаў тытул прынца Ўэйлскага, але афіцыйную цырымонію зладзілі толькі ў 1969 годзе. Па сканчэньні школы ў Вялікабрытаніі, Карл правёў шэсьць месяцаў ва ўнівэрсытэцкім гарадку Джылонскай граматычнай школы ў штаце Вікторыі, Аўстралія. Атрымаўшы ступень бакаляўра мастацтваў у Кембрыдзкім унівэрсытэце, Карл меў служыць у Каралеўскіх вайскова-паветраных сілах і Каралеўскім вайскова-марскім флёце з 1971 па 1976 гады. У 1981 годзе ён ажаніўся з лэдзі Дыянай Спэнсэр, зь якой у яго былі два сыны — Ўільям і Гары. У 1996 годзе пара разжанілася пасьля таго, як кожны зь іх быў запрыкмечаны ў пазашлюбных адносінах. У 2005 годзе Карл абраўся шлюбам з сваёй шматгадовай каханкай Камілай Паркер Боўлз.
Як прынц Ўэйлскі, Карл выконваў афіцыйныя абавязкі ад імя каралевы Лізаветы II. Ён заснаваў моладзевую дабрачынную арганізацыю «Траст прынца» ў 1976 годзе, якая спансуе дабрачынныя арганізацыі, а таксама ён ёсьць заступнікам, прэзыдэнтам і сябрам больш чым 400 іншых дабрачынных арганізацыяў. Выступаў за захаваньне гістарычных будынкаў і важнасьць архітэктуры ў грамадзкім жыцьці[9]. Зьяўляючыся крытыкам мадэрнізму ў архітэктуры, Карл працаваў над стварэньнем уласнага экспэрымэнтальным гораду, заснаваным на сваіх архітэктурных густах. Кароль ёсьць аўтарам альбо суаўтарам звыш 20 кніг. Ёсьць вядомым крытыкам ужываньня генэтычна мадыфікаванай ежы. Падтрымка ім гамэапатыі і іншай альтэрнатыўнай мэдыцыны выклікала розгалас і крытыку на ягоны адрас.
Remove ads
Каранаваньне
6 траўня 2023 году адбылося каранаваньне Карла ІІІ на караля Вялікабрытаніі. Ён стаў 40-м манархам з 1066 году, якога каранавалі ў Ўэстмінстэрскім абацтве. Выправу з Букінгэмскага палацу на каралеўскай карэце з жонкай Камілай суправаджалі 200 вершнікаў. У парадзе з нагоды каранаваньня задзейнічалі 7000 вайскоўцаў. Ва ўсіх урачыстасьцях узялі ўдзел 10 000 брытанскіх вайскоўцаў і звыш 400 жаўнераў і афіцэраў з 39 іншых краінаў. Пасьля 2-гадзіннай службы і памазаньня караля з жонкай суправаджалі 4000 вайскоўцаў і музыкаў 19 вайсковых аркестраў. Шэсьце расьцягнулася на 1,5 км. У зваротны шлях Карл ІІІ накіраваўся ў параднай 7-мэтровай карэце з пазалочанага дрэва, якая важыла звыш 4-х тонаў і была вырабленая ў 1762 годзе[10].
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads