Карпілаўка (рака)
рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Карпі́лаўка — рака ў Ігуменскім раёне Менскай вобласьці, левы прыток ракі Вусы (басэйн Дняпра). Даўжыня 12 км. Плошча вадазбору 53 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,2‰.
Пачынаецца на паўднёвай ускраіне вёскі Барсукі Хутарскага сельсавету, вусьце за 2 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Карпілаўка Хутарскага сельсавету. На рацэ ў вёсцы Карпілаўка сажалка Ведрыца-Карпілаўка — помнік прыроды мясцовага значэньня (выкарыстоўваецца для арашэньня, рыбагадоўлі, зьяўляецца месцам адпачынку)[1].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads