Каршэрынг

спосаб пракату аўтамабіляў From Wikipedia, the free encyclopedia

Каршэрынг
Remove ads

Каршэ́рынг (па-ангельску: carsharing — супольнае выкарыстаньне аўтамабілю) — альтэрнатыўная мадэль валоданьня і выкарыстаньня аўтамабілю. Уяўляе сабой кароткатэрміновую арэнду, звычайна дзеля кароткіх унутрымескіх паездак з пагадзіннай аплатай. Спосаб прыдатны для грамадзянаў, якія рэдка карыстаюцца аўтамабілямі, а таксама для людзей, якія хочуць паспрабаваць іншыя мадэлі аўтамабіляў.

Thumb
Volkswagen Polo сэрвісу каршэрынгу Hello ў Менску

Сыстэмы супольнага валоданьня аўтамабілямі дзейнічаюць у больш чым 1000 местах сьвету. Пры наяўнасьці разгалінаванай сыстэмы пунктаў арэнды зьяўляецца магчымасьць атрымаць аўтамабіль у адным пункце, здаўшы яго ў месцы прызначэньня.

Thumb
Каршэрынгавы электрамабіль BMW i3 на зарадцы ў Мюнхэне

Выкарыстаньне сыстэмы дазваляе скараціць для ейных удзельнікаў выдаткі на супольны кошт транспарту, паколькі яны аплачваюць толькі непасрэдны час карыстаньня аўтамабілем. Супольныя карыстальнікі аўтамабіляў маюць магчымасьць адмовіцца ад набыцьця ўласнага мэханічнага транспартнага сродку, што зьмяншае праблему росту колькасьці прыватных аўтамабіляў.

Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads