BMW i3
Электрамабіль BMW From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
BMW i3 (па-беларуску: БМВ ай-тры) — пяцідзьверны гарадзкі электрамабіль нямецкага аўтавытворцы BMW. i3 — частка праекту BMW пад назовам «Праект i»[12][13][14][15][16]. i3 — першы масавы бязвыкідны аўтамабіль кампаніі BMW; да лістапада 2016 зьяўляўся самым эканамічным сэртыфікаваным EPA транспартным сродкам на любых відах паліва[17], пасьля чаго яго зьмясьціў Hyundai Ioniq Electric[18][19].
Канцэптуальная мадэль i3 была прадстаўленая на Міжнароднай нямецкай аўтавыставе 2011 року[12][20], у ліпені 2013 з канвэеру сыйшоў першы экзэмпляр[21], а масавая вытворчасьць пачалася ў верасьні 2013 року[22][23].
Remove ads
Мінуўшчына
У лютым 2011 року BMW абвясьціла пра новую галіну сваіх аўтамабіляў у рамках Праекту i. Дзьвюмя першымі масавымі мадэлямі сталі электрамабіль «Mega City Vehicle» (MCV), пазьней перайменаваны ў BMW i3, і гібрыдны BMW i8, вытворчасьць якіх пачалася ў Ляйпцыгу ў 2013 року[16][24]. Канцэптуальная мадэль i3 была прадстаўленая на Міжнароднай нямецкай аўтавыставе 2011 року[12].
Глядзіце таксама
- Сьпіс электрамабіляў
- Электратранспарт у Беларусі
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads