Кастр (Тарн)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кастр (па-француску: Castres, па-аксытанску: Castras) — горад у Францыі, знаходзіцца ў дэпартамэнце Тарн ў рэгіёне Аксытанія (да 1 студзеня 2016 — у рэгіёне Поўдзень-Пірэнэі). Разьмешчаны на рацэ Агу. Насельніцтва складае 41 636 жыхароў, паводле дадзеных на 2013 год[3].
Remove ads
Гісторыя
Дакладная дата заснаваньня гораду невядома. Кастр утварыўся ля абацтва бэнэдыктцаў, якое, паводле легенды, было заснавана ў 647 годзе. Назва паходзіць ад лацінскага castrum («умацаванне, крэпасьць»). У XII стагодзьдзі горад стаў адным з цэнтраў у альбігойцаў. Альбігойскі крыжовы паход далучыў горад да Францускага каралеўства ў 1229 годзе, а ў 1317 годзе Папа Рымскі Ян XXII заснаваў эпархію, якая праіснавала да Францускай рэвалюцыі. Цэнтрам эпіскапства быў Катэдральны сабор Кастра. Пазьней Кастр быў крэпасьцю гугенотаў і кальвіністаў.
Напачатку XX стагодзьдзя Кастр быў цэнтрам па вытворчасьці сукна, шоўка, баваўняных і ваўняных тканін. У горадзе пражывала больш за 20 тысячаў чалавек. Сёньня таксама разьвіты машынабудаваньне й хімічная прамысловасьць. Значную ролю ў эканоміцы гораду адыгрывае й турызм.
Remove ads
Культура
Акрамя катэдральнага сабору, сярод славутасьцяў захавалася вежа старога абацтва ў раньнім раманскім стылі. У горадзе разьмешчаны й музэі Франсіска Гоі (адкрыты ў 1840 годзе) і Жана Жарэса. Таксама ў Кастры маецца прыватны, але адкрыты для наведваньняў батанічны сад плошчай у 4 гектары.
Транспарт
Паміж Кастрам і горадам Мазамэ разьмешчаны аэрапорт Кастр-Мазамэ[4].
Доўгі час у Кастры пражываў матэматык П’ер дэ Фэрма.
Спорт
У 2007 годзе тут знаходзіўся фініш дванаццатага этапа шматднеўкі Тур дэ Франс.
Галерэя
- Плошча Жана Жарэса
- Каэдральны сабор Кастра
- Рака Агу
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads