П’ер дэ Фэрма

францускі матэматык From Wikipedia, the free encyclopedia

П’ер дэ Фэрма
Remove ads

П’ер дэ Фэрма (па-француску: Pierre de Fermat; 17 жніўня 1601 — 12 студзеня 1665) — францускі матэматык, адзін з стваральнікаў аналітычнай геамэтрыі, матэматычнага аналізу, тэорыі імавернасьцяў і тэорыі лікаў. Паводле прафэсіі юрыст, з 1631 — дараднік парлямэнту ў Тулюзе. Бліскучы паліглёт. Найбольш вядомы фармуляваньнем Вялікай тэарэмы Фэрма.

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...
Remove ads

Біяграфія

П’ер Фэрма нарадзіўся 17 жніўня 1601 году ў гасконскім мястэчку Бамон-дэ-Лямань (Beaumont-de-Lomagne, Францыя). Яго бацька, Дамінік Фэрма, быў заможным гандляром, другім гарадзкім консулам; маці, Клер дэ Лёнг — выкладніца матэматыкі. У сям’і, акрамя П’ера, былі яшчэ адзін сын і дзьве дачкі. Фэрма атрымаў юрыдычную адукацыю — спачатку ў Тулюзе, а затым у Бардо і Арлеане.

У 1631 годзе, пасьпяхова скончыўшы навучаньне, Фэрма выкупіў пасаду каралеўскага саветніка парлямэнту (іншымі словамі, чальца вышэйшага суда) у Тулюзе. У гэтым жа годзе ён жаніўся на далёкай сваячцы маці, Люізе дэ Лёнг. У іх было пяцёра дзяцей[8].

Хуткі службовы рост дазволіў Фэрма стаць чальцом Палаты эдыктаў у горадзе Кастр (1648). Менавіта гэтай пасадзе ён абавязаны даданьнем да свайго імя адзнакі знатнасьці — часьціцы de; з гэтага часу ён становіцца П’ерам дэ Фэрма.

Каля 1652 году Фэрма прыйшлося аспрэчваць паведамленьне пра сваю сьмерць у часе эпідэміі чумы; ён сапраўды заразіўся, але выжыў.

У 1660 годзе плянавалася яго сустрэча з Паскалем, але праз дрэнны стан здароўя абодвух вучоных сустрэча не адбылася[8].

П’ер дэ Фэрма памёр 12 студзеня 1665 году ў горадзе Кастр у часе выязной сэсіі суда. Першапачаткова яго пахавалі там жа, у Кастры, але неўзабаве (1675) прах перанесьлі ў сямейны магільны склеп Фэрма, у царкве аўгустынцаў (Тулюза). Старэйшы сын, Клеман-Самуэль, выдаў пасьмяротны збор яго працаў, зь якога сучасьнікі і пазналі пра выдатныя адкрыцьці П’ера Фэрма.

Сучасьнікі характарызуюць Фэрма як сумленнага, акуратнага, ураўнаважанага і ветлівага чалавека, бліскуча эрудаванага як у матэматыцы, так і ў гуманітарных навуках, знатака шматлікіх старажытных і жывых моваў, на якіх ён пісаў неблагія вершы.[9]

Remove ads

Ушанаваньне памяці

  • Найстарэйшы і самы прэстыжны ліцэй Тулюзы носіць імя Фэрма (Lycée Pierre de Fermat).

Крыніцы

Глядзіце таксама

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads