Кастусь Каліноўскі (фільм)

савецкі фільм 1928 року From Wikipedia, the free encyclopedia

Кастусь Каліноўскі (фільм)
Remove ads

«Касту́сь Каліно́ўскі» — мастацкі фільм. Выйшаў на экраны 14 жніўня 1928 году. Карціна распавядае пра кіраўніка паўстаньня беларускага, летувіскага і польскага народаў супраць расейскага царскага ўраду на Літве-Беларусі.

Хуткія факты Жанр, Рэжысэр ...
Remove ads
Remove ads

Зьвесткі

Фільм зьняты ў 1927 року па матывах аднайменнае драмы Еўсьцігнея Міровіча[1]. Здымаўся ў палацах пад Ленінградам, а таксама ў ваколіцах Менску[2][3].

Складаўся зь 7 частак (варыянт 1931 — з 6). У 1937 створаны поўнамэтражны варыянт.

У 2012 року пераагучаны ў Польшчы[4]. Пакуль што гэта адзіная экранізацыя гісторыі жыцьця Кастуся Каліноўскага[1].

Сюжэт

У заходніх губэрнях Расейскай імпэрыі пачынаецца паўстаньне. Сяляне захопліваюць абозы з хлебам. Магнаты і шляхта падтрымліваюць іх, імкнучыся да кіраўніцтва і ўзьяднаньнч з Польшчай. Граф Велькапольскі становіцца правадыром дваранства, адным з атрадаў якога камандуе яго сын Станіслаў. Расейскі абшарнік граф Арлоў неміласэрна эксплюатуе сваіх халопаў. Ясь Рудзянок пасылае сястру Марылю да Кастуся Каліноўскага — важака сялянаў-паўстанцаў — з просьбай дапамагчы. Паводле загаду вайскоўца генэрал-губэрнатара графа Мураўёва на «уціхамірваньне краю» кінутыя казакі. Атрад польскіх канфэдэратаў Велькапольскага-малодшага ваюе зь імі, але ў той жа час рабуе сялянаў. Яся, якія спрабаваў супраціўляцца, зьбіваюць. Зьяўляецца Каліноўскі з атрадам і кажа Стасю, зь якім быў знаёмы ў час навучаньня ў Пецярбурскім унівэрсытэце: «Не з тымі ваюеш». Дазорцы паведамляюць пра набліжэньне карнікаў. Стась змушаны прасіць дапамогі ў Каліноўскага. Сялянскі атрад дапамагае разьбіць казакоў і захоплівае ўмацаваны замак, дзе Каліноўскі засноўвае сваю стаўку. На кірмашы Марыля раздае пракламацыі, а Кастусь выступае з прамовай, агітуючы сялянаў. Абодва спрытна хаваюцца ад паліцыі. Між тым Велькапольскі-старэйшы спрабуе перацягнуць сялянаў на свой бок: ён запрашае іх у свой маёнтак, заводзіць гутаркі пра зямлю, волю і нацыянальнае адзінства. Прысутны тут Каліноўскі кажа, што мужык ня будзе давяраць панам: лёзунг народу — хлеб і зямля. Яго спрабуюць схапіць. Станіслава, які кінуўся ў пагоню, бярэ ў палон атрад Каліноўскага. Сястра Стася Ядзьвіга, якая ведае Кастуся за часьмі юнацтва, хітрасьцю дапамагае брату зьбегчы. Інтарэсы дваранаў і сялянаў канчаткова разыходзяцца. Карнікі графа Мураўёва расстрэльваюць удзельнікаў паўстаньня, а магнаты і шляхта пасылаюць да генэрал-губэрнатара дэлегацыю з пэтыцыяй аб адданасьці цару. Велькапольскі-старэйшы прапаноўвае нават разьмясьціць у яго маёнтку вайсковую частку, каб злавіць Каліноўскага. У гэты час Кастусю, перапрануўшыся афіцэрам і здабыўшы пароль, атрымліваецца выкрасьці царскую казну.

Мураўёў аб’яўляе яго па-за законам. Сялянскі атрад штурмуе і захоплівае замак Велькапольскіх. У паядынку Каліноўскі забівае Станіслава. Але падыходзяць карнікі. Паўстанцы пабітыя. Паўстаньне задушанае. Каліноўскі схоплены. Перад сьмяротным пакараньнем з эшафоту ён зьвяртаецца з разьвітальным словам да народу: «Чуеш, Беларусь! Веру — будзе вольная Беларусь працаўнікоў, працоўных і сялянаў!» «Чуем!» — гучыць у адказ.

Remove ads

У ролях

  • Мікалай Сіманаў, Кастусь Каліноўскі
  • Тацьцяна Булах-Гардзіна, Марыля
  • Мікалай Камісараў, Ясь Рудзянок, брат Марылі
  • Барыс Ліванаў, пан Старжынскі
  • Уладзімер Уладамірскі, казачы есаўл
  • Рыгор Ге, арцыбіскуп Красінскі
  • Аляксей Феёна, біскуп Скублінскі
  • Фларыян Ждановіч, ксёндз-спавядальнік
  • Соф’я Магарыл(ru), пані Ядзьвіга
  • Генадзь Мічурын, Данзас
  • Барыс Платонаў, малады цыган
  • Канстантын Хахлоў, граф Арлоў
  • Кандрат Якаўлеў, граф Мураўёў
  • Валеры Плотнікаў, граф Велькапольскі
  • Канстантын Карэнін
  • Марыя Юр’ева
  • Іван Худалееў

Крыніцы

Loading content...

Вонкавыя спасылкі

Loading content...
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads