Касьцёл Адведзінаў Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар кармэлітаў (Вялікая Бераставіца)

помнік архітэктуры XVII стагодзьдзя ў Вялікай Бераставіцы (Беларусь) From Wikipedia, the free encyclopedia

Касьцёл Адведзінаў Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар кармэлітаў (Вялікая Бераставіца)
Remove ads

Касьцёл Адведзінаў Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар кармэлітаў — помнік архітэктуры XVII стагодзьдзя ў Вялікай Бераставіцы. Знаходзіцца ў цэнтры мястэчка, на гістарычным Рынку[a]. Касьцёл стаіць у руінах, кляштар існаваў да 1832 году. Твор архітэктуры раньняга барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Адведзінаў Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар кармэлітаў
Thumb
Касьцёл Адведзінаў Найсьвяцейшай Панны Марыі
КраінаБеларусь
МястэчкаВялікая Бераставіца
Каардынаты53°11′34″ пн. ш. 24°01′10″ у. д.
КанфэсіяКаталіцкая царква
ЭпархіяГарадзенская дыяцэзія 
Архітэктурны стыльбарока
ЗаснавальнікГеранім Хадкевіч
СтатусДзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Касьцёл Адведзінаў Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар кармэлітаў на мапе Беларусі
Thumb
Касьцёл Адведзінаў Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар кармэлітаў
Касьцёл Адведзінаў Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар кармэлітаў

Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

У 1615 годзе ўладальнік маёнтку Геранім Хадкевіч заснаваў у Вялікай Бераставіцы місію кармэлітаў, якія валодалі касьцёлам. У 1741 годзе праводзіўся рамонт касьцёла з фундацыі кракаўскага кашталяна Юзэфа Мнішка. У 1794 годзе пры касьцёле існаваў шпіталь, заснаваны на сродкі Ю. Патоцкай, у другой палове XVIII — першай палове XIX ст. дзеяла школа.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Вялікая Бераставіца апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл і кляштар працягвалі дзеяць. Аднак па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) у 1832 годзе расейскія ўлады ліквідавалі кляштар, будынак якога зруйнавалі. У 1855 годзе праводзіўся рамонт касьцёла. Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) у 1866 годзе расейскія ўлады гвалтоўна перарабілі касьцёл пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы)

Найноўшы час

У 1920 годзе ўлады міжваеннай Польскай Рэспублікі вярнулі касьцёл каталікам. Па Другой сусьветнай вайне савецкія ўлады зачынілі касьцёл, будынак якога занядбалі. У 1992 годзе будынак касьцёла пацярпеў ад пажару.

Remove ads

Архітэктура

Помнік архітэктуры раньняга барока. Гэта 3-нэфавая базыліка з трансэптам, паўкруглай апсыдай і дзьвюма нізкімі закрысьціямі з бакоў алтарнай часткі. Галоўны бязьвежавы заходні фасад падзяляецца пілястрамі на тры часткі і завяршаецца прыступкавым атыкам. Узвышаная сярэдняя частка завяршаецца франтонам з авальнай нішай у цэнтры. Нізкія бакавыя нэфы і закрысьціі кантрастуюць з 2-ярусным цэнтральным нэфам і крыламі трансэпта пад вальмавым дахам. Сьцены цэнтральнага нэфу падзяляюцца пілястрамі, бакавых нэфаў — лапаткамі. Аконныя праёмы з лучковымі аркавымі завяршэньнямі.

Унутраная прастора падзяляецца чатырма масіўнымі слупамі на тры нэфы. Цэнтральны павышаны нэф перакрываецца цыліндрычнымі скляпеньнямі на распалубках, бакавыя — крыжовымі. Пры ўваходзе месьцяцца хоры. Найважнейшай рэліквіяй касьцёла быў абраз анёлаў-ахоўнікаў, які напісаў Францішак Смуглевіч. Пад будынкам крыпта — дзевяць памяшканьняў, злучаных пераходамі[1].

Remove ads

Галерэя

Гістарычныя здымкі

Сучасныя здымкі

Заўвагі

  1. Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Дзяржынскага, 5

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads