Вялікая Бераставіца
мястэчка ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вялі́кая Бераставі́ца — мястэчка ў Беларусі, на рацэ Бераставічанцы. Адміністрацыйны цэнтар Бераставіцкага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 5667 чалавек[1]. Знаходзіцца за 63 км ад Горадні, за 10 км ад чыгуначнай станцыі Бераставіца (лінія Масты — Бераставіца); на аўтамабільнай дарозе Горадня — Бераставіца — Ваўкавыск.
Remove ads
Вялікая Бераставіца — магдэбурскае мястэчка гістарычнай Гарадзеншчыны (частка Троччыны). Да нашага часу тут захаваўся касьцёл Адведзінаў Найсьвяцейшай Панны Марыі ў стылі барока, помнік архітэктуры XVII стагодзьдзя. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаліся ратуша і палац Касакоўскіх.
Remove ads
Назва
Найбольш імаверна, што тапонім Бераставіца ўтварыўся ад слова «бярост» (від вяза) або слова «бяроста» (кара бярозы)[2]. Але не адкідаецца і магчымасьць таго, што назва паселішча зьявілася як памяншальная ад Берасьця, тады Бераставіца — гэта маленькае Берасьце[3]. Часам тапонім зьвязваюць з словам «берасьцянка» (так зваліся лодкі з кары бярозы, на якіх продкі берастоўцаў хадзілі некалі паўнаводнай мясцовай рэчкаю). Таксама існуе народнае паданьне, паводле якога першымі пасяленцамі на гэтым месцы былі закаханыя Бярост і Тавіца, якім прыйшлося зьбегчы з роднага паселішча ў пошуках шчасьця. Ад іх імёнаў нібыта і ўтварылася назва новага паселішча — Бераставіца. У 2006 годзе разьбяныя скульптурныя статуі гэтых мітычных пэрсанажаў — Бяроста і Тавіцы — зьявіліся пры ўезьдзе ў Бераставіцу як даніна павагі да продкаў і да іх культуры[4].
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Першы пісьмовы ўпамін пра Бераставіцу зьмяшчаецца ў грамаце вялікага князя Аляксандра пад 1506 годам у зьвязку зь перадачай паселішча ў вечнае карыстаньне Аляксандру Хадкевічу, маршалку вялікаму, за заслугі перад Айчынай. У 1549 годзе Рыгор Хадкевіч пачаў будаваць тут рэзыдэнцыю[5].

З XVI стагодзьдзя ў Бераставіцы існаваў касьцёл, які спалілі маскоўскія захопнікі. На мапе Тамаша Макоўскага (1613 год) паселішча значыцца як мястэчка, у Гарадзенскім павеце. У 1615 годзе на месцы згарэлага драўлянага касьцёла збудавалі новы. У XVII—XVIII стагодзьдзях маёнтак знаходзіўся ў валоданьні Мнішкаў, Патоцкіх, Касакоўскіх. У 1645 годзе сярод вернікаў Бераставіцкай парафіі ўпаміналася старалітва. У XVIII стагодзьдзі пры касьцёле існавалі шпіталь і парафіяльная школа[5].
У 1754 годзе кароль і вялікі князь Аўгуст Сас надаў Бераставіцы Магдэбурскае права і герб з выявай вавёркі ў цэнтры. Неўзабаве на Рынку збудавалі ратушу. 19 верасьня 1794 году ў бітве паміж паўстанцамі пад камандаю Тадэвуша Касьцюшкі і расейскім акупацыйным войскам ў мястэчку загінула больш за 250 абаронцаў Рэчы Паспалітай.
Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Бераставіца апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Гарадзенскім павеце. Жыхары мястэчка бралі актыўны ўдзел у паўстаньні Кастуся Каліноўскага[6]. На 1900 год тут працавалі дробныя прадпрыемствы.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Бераставіцу занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Бераставіца абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР[7].
У 1919 годзе Бераставіцу занялі польскія войскі, улетку 1920 году — бальшавікі, пазьней зноў палякі. 19 лютага 1921 году Бераставіца стала цэнтрам гміны ў Гарадзенскім павеце Беластоцкага ваяводзтва. Паводле Рыскай мірнай дамовы 1921 году мястэчка канчаткова апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі.
2 лістапада 1939 году Бераставіца ўвайшла ў БССР, у Крынкаўскі раён. У Другую сусьветную вайну з чэрвеня 1941 да 17 ліпеня 1944 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.
20 верасьня 1944 году Бераставіца стала цэнтрам раёну, у 1947 годзе атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу. 17 ліпеня 2006 году адбылося афіцыйнае зацьверджаньне гістарычнага гербу і заснаваньне сьцяга мястэчка[8].
- Мястэчка на старых здымках
- Стары касьцёл, інтэр’ер
- Новы касьцёл, 1912 г.
- Палац Касакоўскіх
- Рынак, 1916 г.
- Сядзіба
Remove ads
Насельніцтва
Дэмаграфія

- XIX стагодзьдзе: 1830 год — 394 муж., зь іх шляхты 6, духоўнага стану 5, мяшчанаў-юдэяў 357, мяшчанаў-хрысьціянаў і сялянаў 26[9]; 1850 год — 1037 чал.; 1878 год — 1694 чал. (791 муж. і 803 жан.), у тым ліку 1127 юдэяў[10]; 1900 год — 1786 чал.
- XX стагодзьдзе: 1914 год — 2518 чал.; 1921 год — 1371 чал., зь іх 720 юдэяў, 421 каталік, 229 праваслаўных, 1 эвангеліст[11]; 1969 год — 2,9 тыс. чал.; 1992 год — 7 тыс. чал.[12]; 1996 год — 5,8 тыс. чал.[13]
- XXI стагодзьдзе: 2006 год — 5,9 тыс. чал.; 2009 год — 5720 чал. (перапіс)[14]; 2015 год — 5587 чал.[15]; 2016 год — 5545 чал.[16]; 2017 год — 5545 чал.[17]; 2018 год — 5667 чал.[1]
Адукацыя
У Бераставіцы працуюць сярэдняя, музычная і дзіцяча-юнацкая спартовая школы, 2 дашкольныя ўстановы.
Мэдыцына
Мэдычнае абслугоўваньне насельніцтва ажыцьцяўляе местачковая лякарня.
Культура
Дзеюць 2 бібліятэкі, дом культуры, кінатэатар.
Мас-мэдыя
У мястэчку выдаецца «Бераставіцкая газета».
Забудова
Вуліцы і пляцы
Цяперашняя назва | Гістарычная назва |
Дзяржынскага вуліца | Хадкевічаўская вуліца |
Камсамольская вуліца | Школьная вуліца |
Кастрычніцкая вуліца | Падольная вуліца Дольная вуліца |
Леніна вуліца | Гарадзенская вуліца |
Партызанская вуліца | Сьвіслацкая вуліца |
Савецкая вуліца | Беластоцкая вуліца |
Чкалава вуліца | Пробашчаўская вуліца |
Чырвонаармейская вуліца | Ваўкавыская вуліца (частка)[18] Сьвятога Яна вуліца (частка) |
Бяз назвы | Рынкавая вуліца |
Не існуе | Эймінаўская вуліца |
У 2017 годзе гістарычны Рынак, на якім стаяла местачковая ратуша, стаў Ратушным пляцам[19].
Мясцовасьці
Гістарычныя мясцовасьці: Падолы, Прабоства, Ракітнева, Пеляжын.
Remove ads
Эканоміка
Прадпрыемствы харчовай прамысловасьці, сацыяльна-побытавага абслугоўваньня.
Турыстычная інфармацыя
Інфраструктура
Спыніцца можна ў местачковай гасьцініцы[20].
Славутасьці
- Забудова гістарычная (канец ХІХ — пачатак ХХ ст.; фрагмэнты)
- Касьцёл Перамяненьня Пана (1912)
- Касьцёл Адведзінаў Найсьвяцейшай Панны Марыі (1615)
- Могілкі старыя каталіцкія, каплічкі
- Царква Прачыстай Багародзіцы (1867; мураўёўка)
- Сядзіба Касакоўскіх (XVIII ст.)
Страчаная спадчына
- Кляштар кармэлітаў
- Палац Касакоўскіх (XIX ст.)
Remove ads
Галерэя
- Краявіды мястэчка
- Гістарычны Рынак
- Плябанія
- Сядзіба Касакоўскіх. Брама
- Возера ў цэнтры мястэчка
- Заезны двор
Асобы
- Павал Валынцэвіч (1875—1962) — фотамастак, сьвятар
- Восіп Кавалеўскі (1801—1878) — філёляг, адзін з заснавальнікаў манголазнаўства ў Расеі
- Адам Трыпус (1895—1965) — вайсковец і пэдагог, дзяяч Беларускае Народнае Рэспублікі
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads