Касьцёл Адшуканьня Сьвятога Крыжа (Астравец)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Касьцёл Адшуканьня Сьвятога Крыжа (Астравец)
Remove ads

Сьвятых Адшуканьня Сьвятога Крыжа — помнік архітэктуры пачатку XX стагодзьдзя ў Астраўцы. Знаходзіцца ў заходняй частцы места, каля каталіцкіх могілак на гістарычным Гасьцінцы[a]. Дзее. Твор архітэктуры нэараманскага стылю.

Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Адшуканьня Сьвятога Крыжа
Thumb
Касьцёл Адшуканьня Сьвятога Крыжа
КраінаБеларусь
МестаАстравец
Каардынаты54°36′41.14″ пн. ш. 25°56′46.72″ у. д.
КанфэсіяКаталіцкая царква
ЭпархіяГарадзенская дыяцэзія 
Архітэктурны стыльнэараманскі стыль
Касьцёл Адшуканьня Сьвятога Крыжа на мапе Беларусі
Thumb
Касьцёл Адшуканьня Сьвятога Крыжа
Касьцёл Адшуканьня Сьвятога Крыжа

Remove ads

Гісторыя

Thumb
Праект касьцёла, 1909 г.
Thumb
Праект касьцёла, 1909 г.

Новы мураваны касьцёл у Астраўцы збудавалі ў 1910—1911 гадох на сродкі парафіянаў. Па Другой сусьветнай вайне савецкія ўлады зачынілі касьцёл, будынак якога перарабілі пад гандлёвы склад. У 1994 годзе касьцёл вярнулі каталікам.

Архітэктура

Помнік архітэктуры нэараманскага стылю. Гэта 3-нэфавая 2-вежавая базыліка з трансэптам і 5-граннай апсыдай з закрысьціямі, узьнятая на высокі цокаль, выкладзены магутнымі вапняковымі квадрамі. З бакоў галоўнага фасада ўзвышаюцца 2-ярусныя чацьверыковыя вежы (шатровыя завяршэньні не захаваліся). Аб’ём нартэкса на ўсю шырыню запаўняецца магутным пэрспэктыўным парталам і акном-ружай над ім. У прасьценках высокіх аркавых нэфавых вокнаў-трыфорыюмаў прыступкавыя контрфорсы. Сьпічасты сылюэт ствараюць 2-схільныя шчыты тарцовых фасадаў. У адпаведнасьці з стылем у аснове ўсіх праёмаў форма паўцыркульнай аркі. Сьцены апрацоўваюцца аркатурнымі пасамі, нішамі-эксэдрамі, апярэзваюцца прафіляванымі карнізамі.

Унутраная прастора двума радамі слупоў падзяляецца на нэфы, перакрытыя цыліндрычнымі скляпеньнямі. Над уваходам месьціцца галерыя хораў[1].

Remove ads

Заўвагі

  1. Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Ленінская, 61

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads