Астравец
горад у Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Астраве́ц — места ў Беларусі, на рацэ Лошы. Адміністрацыйны цэнтар Астравецкага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 10 878 чалавек[1]. Знаходзіцца за 250 км на паўночны ўсход ад Горадні, за 4 км ад чыгуначнай станцыі Гудагай (лінія Маладэчна — Вільня). Аўтамабільныя дарогі зьвязваюць места з Ашмянамі.
Астравец — даўняе мястэчка гістарычнай Віленшчыны. Да нашага часу тут захаваўся касьцёл Сьвятых Казьмы і Дзям’яна ў стылі клясыцызму, помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя. З 2012 году на Астравецкай пляцоўцы за 18 км ад места будуецца першая ў Беларусі атамная электрастанцыя.
Remove ads
Назва
Тапонім Астравец мае славянскае паходжаньне і ўтварыўся ад шматзначнага паняцьця «востраў» (на правым беразе ракі Лошы, што цячэ праз усё мястэчка, некалі існавала ўмацаваная выспа). Агулам з асновай «востраў» або вытворнымі ад яе ў Беларусі ёсьць каля 80 назваў[2].
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Першы пісьмовы ўпамін пра Астравец датуецца 1468 годам, калі ўладар Геранёнаў Юры Гаштольд запісаў існаму Астравецкаму касьцёлу Найсьвяцейшай Панны Марыі і Ўсіх Сьвятых фундуш у дзьве меры мёду штогод[3]. У 1542 годзе па сьмерці Станіслава Гаштольда мястэчка перайшло да вялікага князя Жыгімонта Старога, які перадаў яго сыну Жыгімонту Аўгусту. У 1546 годзе Жыгімонт Аўгуст надаў Астравец Гераніму Карыцкаму. З 1600 году мястэчка знаходзілася ў валоданьні Яна Корсака[4], які ў 1616 годзе зрабіў фундушавы запіс на будаваньне дамініканскага кляштару і касьцёла Сьвятых Казьмы і Дзям’яна.
У вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) маскоўскія захопнікі спустошылі Астравецкі кляштар дамініканаў[4]. У XVIII стагодзьдзі пры кляштары існаваў шпіталь. На 1775 год у мястэчку на 13 валоках зямлі разьмяшчалася 21 гаспадарка[4]. У 1777 годзе ў Астраўцы адкрылася першая школа. У 1785 годзе пачалося будаваньне новага мураванага касьцёла і кляштару дамініканаў.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Астравец апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Віленскім, пазьней Ашмянскім павеце Віленскай губэрні. У ХІХ стагодзьдзі мястэчка знаходзілася ў валоданьні Кастравіцкіх, Сыцянак, Жылінскіх. Выхадцам з роду Жылінскіх быў мэліяратар Палесься ХІХ стагодзьдзя Ёсіф Жылінскі, з роду Кастравіцкіх — францускі паэт Гіём Апалінэр, беларускі празаік Карусь Каганец. На 1886 год у Астраўцы было 22 двары, млын, цагельня, бровар, тартак, майстэрня. У 1888 годзе конная чыгунка злучыла мястэчка з станцыяй Слабодка (Гудагай).
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Астравец занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
- Старая графіка Астраўцу
- Новы касьцёл, 1909 г.
- Новы касьцёл, 1909 г.
- Сынагога, 1903 г.
Найноўшы час
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Астравец абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён ўвайшоў у склад Беларускай ССР[5]. Паводле Рыскай мірнай дамовы 1921 году мястэчка апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Ашмянскім павеце Віленскага ваяводзтва.
У 1939 годзе Астравец увайшоў у БССР, дзе ў 1940 годзе стаў цэнтрам раёну. У Другую сусьветную вайну з чэрвеня 1941 да 3 ліпеня 1944 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху. У 1958 годзе паселішча атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу.
У 1994 годзе ў Астраўцы паставілі помнік Ёсіфу Гашкевічу. У траўні 1997 і кастрычніку 2002 году ў мястэчку прайшлі 1-я і 2-я Міжнародныя Гашкевіцкія чытаньні. 14 чэрвеня 2007 году афіцыйна зацьвердзілі герб і сьцяг Астраўцу. 4 красавіка 2012 году паселішча атрымала статус места[6]. 26 лютага 2013 году ў склад Астраўцу ўвайшлі вёскі Бялькішкі, Кавалі і хутар Каменка[7].
- Мястэчка на старых здымках
- Касьцёл дамініканаў, каля 1900 г.
- Гасьцінец, 1927 г.
- Гасьцінец, 1927 г.
- Мост цераз Лошу на Гасьцінцы, 1927 г.
Remove ads
Насельніцтва
Дэмаграфія
- XIX стагодзьдзе: 1886 год — 176 чал. у мястэчку Астраўцы і 14 чал. у фальварку Астраўцы[8]
- XX стагодзьдзе: 1991 год — 9790 чал.[9]; 1995 год — 8,9 тыс. чал.[10]
- XXI стагодзьдзе: 2006 год — 8,3 тыс. чал.; 2009 год — 8285 чал.[11] (перапіс); 2016 год — 9569 чал.[12]; 2017 год — 10 253 чал.[13]; 2018 год — 10 878 чал.[1]
Адукацыя
У Астраўцы працуюць сярэдняя і музычная школы.
Культура
Дзеюць бібліятэка, дом культуры, кінатэатар.
Забудова
Вуліцы і пляцы
Афіцыйная назва | Гістарычная назва |
Ленінская вуліца | Гасьцінец вуліца |
Эканоміка
Прадпрыемствы харчовай, дрэваапрацоўчай прамысловасьці, вытворчасьць будаўнічых матэрыялаў.
Remove ads
Турыстычная інфармацыя
Інфраструктура
Спыніцца можна ў гатэлі «Вясёлка». Турыстычная сядзіба «Міні-Швайцарыя»[14].
Славутасьці
- Касьцёл Адшуканьня Сьвятога Крыжа (1910—1911)
- Касьцёл Сьвятых Казьмы і Дзям’яна (XVIII ст.)
- Млын водны (1-я пал. XX ст.)
- Могілкі юдэйскія
Страчаная спадчына
Галерэя
- Краявіды Астраўцу
- Касьцёл, інтэр’ер
- Касьцёл, табліца
- Млын
- Вуліца
- Рака Лоша і новая царква
- Гатэль
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads