Касьцёл Беззаганага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі (Нягневічы)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Касьцёл Беззаганага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі — помнік архітэктуры канца XVIII стагодзьдзя ў Нягневічах. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка. У 1861 годзе ўлады Расейскай імпэрыі гвалтоўна перарабілі касьцёл пад царкву Маскоўскага патрыярхату. Твор архітэктуры клясыцызму.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Беззаганага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі | |
![]() Касьцёл Беззаганага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Нягневічы |
Каардынаты | 53°39′32.76″ пн. ш. 26°04′37.85″ у. д. |
Канфэсія | Беларуская праваслаўная царква |
Эпархія | Наваградзкая япархія[d] |
Архітэктурны стыль | клясыцызм |
Касьцёл Беззаганага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі на мапе Беларусі ![]() ![]() Касьцёл Беззаганага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі | |
![]() |
У наш час у будынку касьцёла дзее царква ў гонар Казанскага абраза Маці Божай Беларускага экзархату Маскоўскага патрыярхату.
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае

Мураваны касьцёл у Нягневічах збудавалі ў 1795 годзе.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Нягневічы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзеяць. Аднак па здушэньні вызвольнага паўстаньня ў 1831 годзе расейскія ўлады гвалтоўна адабралі касьцёл у каталікоў і перарабілі яго пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы).
Найноўшы час
За савецкім часам царква працягвала дзеяць.
Remove ads
Архітэктура
Помнік архітэктуры клясыцызму. Гэта кампактавы прастакутны аб’ём з 3-граннай апсыдай, над якой 2-схільны дах пераходзіць у вальмавы і выходзіць на галоўны фасад вузкім трыкутнікам. У яго тымпане аркавае акно-біфорыюм, дэкараванае сандрыкам на дэнтыкулах. Сьцены падзяляюцца высока ўзьнятымі аркавымі аконнымі праёмамі, дэкаруюцца пілястрамі ў прасьценках.
Малітоўную залю 2 рады 4 прафіляваных слупоў і перакінутыя празь іх аркады падзяляюць на 3 нэфы. Пры ўваходзе абмежаваны прытвор, над якім на 4 слупах разьмяшчаюцца хоры. У інтэр’еры захоўваецца абраз другой паловы XVIII ст. «Сьвятое сямейства».
Побач з царквой стаіць мураваная 2-ярусная 4-гранная званіца[1].
Remove ads
Галерэя
- Сучасныя здымкі
- З боку апсыды
- Званіца
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads