Касьцёл Божага Цела (Давыд-Гарадок)

помнік архітэктуры першай паловы XX ст. у Давыд-Гарадку From Wikipedia, the free encyclopedia

Касьцёл Божага Цела (Давыд-Гарадок)
Remove ads

Касьцёл Божага Цела — помнік архітэктуры першай паловы XX стагодзьдзя ў Давыд-Гарадку. Знаходзіцца ў цэнтры места, на гістарычнай Веляміцкай вуліцы[a]. Дзее. Твор архітэктуры гістарызму, часткова зруйнаваны савецкімі ўладамі.

Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Божага Цела
Thumb
Касьцёл Божага Цела
КраінаБеларусь
МестаДавыд-Гарадок
Каардынаты52°03′23.43″ пн. ш. 27°12′55.71″ у. д.
Канфэсіякаталіцтва
ЭпархіяПінская дыяцэзія 
Архітэктурны стыльканструктывізм[d]
Дата заснаваньня1623
Касьцёл Божага Цела на мапе Беларусі
Thumb
Касьцёл Божага Цела
Касьцёл Божага Цела

Remove ads

Гісторыя

Thumb
Праект касьцёла, 1904 г.
Thumb
Касьцёл, 1936 г.

Вялікае Княства Літоўскае

Першы драўляны касьцёл у Давыд-Гарадку збудавалі ў 1623 годзе з фундацыі Яна Альбрэхта Радзівіла.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Па другім падзеле Рэчы Паспалітай, калі Давыд-Гарадок апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзеяць. У 1839 годзе драўляны касьцёл згарэў. Новы драўляны касьцёл збудавалі ў 1848 годзе, аднак ён згарэў у 1890 годзе.

З 1903 году набажэнствы праводзіліся ў плябаніі.

Найноўшы час

У 1936 годзе збудавалі новы мураваны касьцёл. Па Другой сусьветнай вайне савецкія ўлады зачынілі касьцёл, будынак якога часткова зруйнавалі і перарабілі пад клюб.

У 2017 годзе будынак касьцёла вярнулі каталікам, пачалося яго аднаўленьне.

Remove ads

Архітэктура

Помнік архітэктуры гістарызму. Гэта прастакутны ў плян аб’ём пад 2-схільным дахам, да якога далучаюцца паўкруглая апсыда з бакавой закрысьціяй і прастакутны прытвор. Роўнічныя бакавыя фасады рытмічна падзяляюцца высокімі аркавымі аконнымі праёмамі з клінчатымі броўкамі. Цокальная частка сьценаў аздабляецца гарызантальным рустам[1].

Галерэя

Заўвагі

  1. Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Лермантава, 2

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads