Сьпіс помнікаў гісторыі і архітэктуры Беларусі, зруйнаваных уладамі СССР
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Русіфікацыя Беларусі, дакладней[1] маскалізацыя[2][3][4][5][a] або расеіза́цыя[8][9][10] — мэтанакіраваная палітыка сьвядомага адрыву беларускага народу ад гістарычных традыцыяў, роднай культуры і мовы і насаджэньня расейскай мовы і культуры[11].
Радыкальныя ідэі бальшавікоў пра сацыяльнае пераўтварэньне і ўрбаністычны прагрэс прывялі да руйнаваньня цэлых архітэктурных ансамбляў. Паводле савецкіх генэральных плянаў зьнішчаліся гістарычныя трасы вуліцаў, узводзілася тыповая шматпавярховая забудова без уліку гістарычных кампазыцыйных дамінантаў, відавых пэрспэктываў і сылюэту. Прагматызм і вульгарная ідэалягізацыя прывялі да ўтварэньня татальна абязьлічанага мескага асяродзьдзя[12]. Напрыклад, у сярэдзіне 1970-х гадоў савецкія ўлады зруйнавалі ансамбль гістарычнай забудовы вуліцы Нямігі ў Менску, па чым яны збудавалі там шматпавярховы жылы дом паводле праекту Сьцяпана Мусінскага, ураджэнца Валагодзкай вобласьці Расеі, які пераехаў у Беларусь у 1960 годзе[13]. А ў 1985 годзе на месцы зьнішчана савецкімі ўладамі кляштару дамініканаў пачалося ўзьвядзеньне гмаха Палаца Рэспублікі паводле праекту аўтарскага калектыву пад кіраўніцтвам Міхаіла Пірагова, ураджэнца Краснаярскага краю Расеі, які пераехаў у Беларусь у 1975 годзе[14]. Гэтыя новыя будынкі ў Менску, як і іншыя савецкія гмахі ў гістарычных цэнтрах беларускіх местаў, парушылі цэласнасьць ансамбляў і сталі замінаць успрыманьню гістарычна-архітэктурных каштоўнасьцяў[15][16].
У 1930-я гады ў СССР пад заклікам змаганьня супраць рэлігіі пачалося масавае зьнішчэньне сакральных будынкаў усіх канфэсіяў, многія зь якіх былі ўнікальнымі помнікамі гісторыі і архітэктуры. У выніку гэтага акту вандалізму савецкія ўлады зьнішчылі архітэктурных ансамблі старажытных манастыроў ў Віцебску, Воршы, Полацку, Амсьціславе ды іншых. У Магілёве з мэтай «сацыялістычнай рэканструкцыі» места за адну ноч узарвалі 9 помнікаў сакральнай архітэктуры. У паваенны час зьнішчэньне помнікаў архітэктуры працягвалася пад прыкрыцьцём генэральных плянаў аднаўленьня і рэканструцыі местаў[b]. Найбольшыя страты сярод архітэктурнай спадчыны беларусы панесьлі ў 1960—1970-я гады. Прытым, паводле гісторыка архітэктуры Аляксандра Лакоткі, не было такіх выпадкаў, каб мясцовыя жыхары палілі або расьцягвалі на бярвеньне зачыненыя і занядбаныя савецкімі ўладамі помнікі сакральнай архітэктуры[18].
Мастак Мікола Купава зьвяртае ўвагу на тое, што ў часы савецкага панаваньня бальшавікі часьцей руйнавалі ня цэрквы-мураўёўкі, а старажытныя беларускія сьвятыні[19]. Напрыклад, у Воршы адзіная збудаваная расейскімі ўладамі царква-мураўёўка засталася некранутай, тым часам савецкія ўлады зьнішчылі чатыры царквы і два касьцёлы, якія былі помнікамі архітэктуры барока часоў Вялікага Княства Літоўскага; у Шклове таксама захавалася толькі царква-мураўёўка, а пад руйнаваньне трапілі каштоўныя помнікі сакральнай архітэктуры магілёўскага барока і клясыцызму; у Магілёве захаваліся дзьве царквы-мураўёўкі, тым часам места страціла тры царквы і два касьцёлы, помнікі архітэктуры барока, а таксама тры царквы і касьцёл, помнікі архітэктуры клясыцызму. Падобная выпадкі таксама назіралася ў Лагойску, Койданаве, Дзісьне, Горадні ды іншых.
Remove ads
Амсьціслаўшчына
Remove ads
Аршаншчына
Remove ads
Ашмяншчына
Берасьцейшчына
Remove ads
Браслаўшчына
Ваўкавышчына
Віцебшчына
Remove ads
Гарадзеншчына
Remove ads
Лідчына
Мазыршчына (Усходняе Палесьсе)
Remove ads
Меншчына
Remove ads
Наваградчына
Панізоўе (Рэчыччына)
Піншчына (Заходняе Палесьсе)
Полаччына
Слонімшчына
Случчына
Глядзіце таксама
Заўвагі
- Паводле слоўнікаў Сьцяпана Некрашэвіча[6] і Яна Станкевіча[7] — абмаскаленьне
- Гісторык Сяргей Абламейка зьвяртае ўвагу на тое, што зьнішчэньне савецкімі ўладамі архітэктурнай спадчыны Беларусі было сыстэмным і мэтанакіраваным: калі па сьмерці Сталіна ў часопісе «Літаратура і мастацтва» зьявіліся шматлікія заклікі беларусаў ў абарону старажытнай архітэктурнай спадчыны, зьвязаны з КГБ і завезены ў Беларусь з Расеі Адам Залескі — былы дэкан факультэту замежных моваў Курскага пэдагагічнага інстытуту, якога прызначылі загадваць сэктарам этнаграфіі і народнай творчасьці Інстытуту гісторыі АН БССР — выступіў з заклікам зьбіраць і захоўваць «сапраўдныя народныя помнікі» — лапці, вышываныя кашулі, ручнікі і цабэркі, тым часам дзьве супрацоўніцы «Беларускага дзяржаўнага музэю гісторыі Вялікай айчыннай вайны» выступілі з заклікам аднаўляць і ратаваць лясныя стаянкі і зямлянкі партызанскіх брыгад і злучэньняў, а таксама магілы партызанскіх камандзіраў. У выніку, савецкія ўлады публічна задаволілі зрэжысаваныя заклікі ўласнай агентуры, каб пераключыць увагу (у духу прыёмаў тагачаснай савецкай прапаганды) на помнікі сярмяжнай этнаграфічнай культуры з доўгатэрміновай мэтай нацыянальнага прыніжэньня беларусаў, тым часам апублікаваны ў «ЛіМе» зварот у абарону помнікаў высокай культуры Беларусі — архітэктурных шэдэўраў — акадэміка Мікалая Нікольскага, сябры-карэспандэнта АН Пятра Глебкі, народных артыстаў СССР Уладзімера Ўладамірскага і Яўгена Цікоцкага, а таксама пісьменьніка Піліпа Пестрака і прафэсараў Міхаіла Кацара і Міхаіла Ларчанкі, застаўся без афіцыйнага адказу. А неўзабаве галоўнага рэдактара «ЛіМу» Васіля Вітку і большасьць сяброў рэдакцыйнай калегіі часопісу звольнілі[17]
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads