Касьцёл Зьвеставаньня Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар брыгітак (Берасьце)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Касьцёл Зьвеставаньня Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар брыгітак — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Берасьці. Знаходзіўся ў прадмесьці Песках. Твор архітэктуры барока. Пры будаваньні Берасьцейскай фартэцыі ўлады Расейскай імпэрыі зачынілі і часткова зруйнавалі кляштар. Па Другой сусьветнай вайне савецкія ўлады дашчэнту зьнішчылі помнік.
| Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Зьвеставаньня Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар брыгітак | |
Касьцёл Зьвеставаньня Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар брыгітак | |
| Краіна | Беларусь |
| Места | Берасьце |
| Каардынаты | 52°05′04.82″ пн. ш. 23°39′40.42″ у. д. |
| Дата заснаваньня | XVII ст. |
Касьцёл Зьвеставаньня Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар брыгітак на мапе Беларусі Касьцёл Зьвеставаньня Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар брыгітак | |
Комплекс складаўся з касьцёла, кляштарнага корпуса, гаспадарчых пабудоваў і саду, аточаных мурам. Магчыма, да нашага часу захаваліся падмуркі. Перад фасадам касьцёлу быў невялікі цьвінтар.
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
У 1623 годзе ў Берасьці збудавалі драўляныя касьцёл і кляштар брыгітак.
У 1751 годзе завяршылася ўзьвядзеньне мураванага касьцёла, які быў збудаваны коштам Ігната Леанарда Садоўскага — старосты Слонімскага. Храм у тым жа годзе асьвяціў Людвік Ігнаці Рыакур, дапаможны біскуп Луцкай дыяцэзіі, тытулярны біскуп Птолемаіды і афіцыял Берасьцейскі. Адначасна збудавалі мураваны кляштарны комплекс[1].
Пад уладай Расейскай імпэрыі
Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Берасьце апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл і кляштар працягвалі дзеяць. У час будаваньня Берасьцейскай крэпасьці расейскія ўлады ліквідавалі кляштар. У яго будынках разьмясьцілася арыштанцкая рота. Пазьней касьцёл часткова зруйнавалі.
Найноўшы час
Па Другой сусьветнай вайне савецкія ўлады зруйнавалі рэшткі касьцёла і кляштару.
Remove ads
Архітэктура
Касьцёл
Касьцёл — авальны ў пляне аб’ём, завершаны 8-граннай вежай з купалам, да якога далучалася апсыда з бакавымі закрысьціямі і бабінец. Касьцёл быў крыты дахоўкай, купал на вежы быў зроблены з белай бляхі. Галоўны фасад упрыгожваўся вязкамі пілястраў і завяршаўся фігурным шчытом драўлянымі вазамі і статуямі.
Інтэр’ер аздабляла стукавая ляпніна і 11 разьбяных алтароў. У багата аздобленым разьбой галоўным алтары знаходзіўся абраз на палатне Дабравешчаньня Найсьвяцейшай Паньне Марыі. Па баках яго — два аздобленыя разьбой малыя алтары з драўлянымі абразамі сьв. Гертруды і Найсьвяцейшай Панны Марыі. Іншыя, багата аздобленыя разьбой, алтары, пасрэбраныя і пазалочаныя: сьв. Язэпа, сьв. Брыгіты, Маці Божай Мэсынскай, сьв. арханёла Міхала, Провіду Божага, сьв. Аўгустына. На трох калёнах у касьцёле зьмешчаны: укрыжаваньне Ісуса Хрыста, сьв. Ян Хрысьціцель і сьв. Пётра ў аковах, з трыма малымі алтарамі з драўлянымі мэнсамі для адпраўленьня сьвятой імшы. На чацьвёртай калёне — разьбяны драўляны амбон, памаляваны белым, а месцамі пазалочаны.Па цэнтры касьцёлу па абодвух баках быдлі драўляныя лавы. На хораў касьцёлу меўся малы арган (пазітыў).
Кляштар
Кляштарны корпус — 2-павярховы П-падобны ў пляне будынак[2], які далучаўся да касьцёла і ўтвараў замкнёны ўнутраны двор.
Remove ads
Галерэя
Гістарычная графіка
- Старая графіка
- Абмеры, 1835 г.
- Абмеры, 1835 г.
- Абмеры, 1835 г.
- Абмеры, 1835 г.
Гістарычныя здымкі
- Старыя здымкі
- 1915—1918 гг.
- Аэрафотаздымак, 1915—1918 гг.
- 1929 г.
- 1930-я гг.
- 1936 г.
- да 1939 г.
- верасень 1939 г.
- верасень 1939 г.
- 1941—1943 гг.
- 1941—1943 гг.
- 1941—1943 гг.
- 1943—1944 гг.
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
