Касьцёл Маці Божай Ружанцовай (Пескі)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Касьцёл Маці Божай Ружанцовай (Пескі)
Remove ads

Касьцёл Маці Божай Ружанцовай — помнік архітэктуры пачатку XX стагодзьдзя ў Песках. Знаходзіцца на паўночна-заходняй ускраіне колішняга мястэчка. Дзее. Твор архітэктуры нэаготыкі.

Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Маці Божай Ружанцовай
Thumb
Касьцёл Маці Божай Ружанцовай
КраінаБеларусь
ВёскаПескі
Каардынаты53°21′22″ пн. ш. 24°37′25″ у. д.
Канфэсіякаталіцтва
ЭпархіяГарадзенская дыяцэзія 
Архітэктурны стыльнэаготыка
Касьцёл Маці Божай Ружанцовай на мапе Беларусі
Thumb
Касьцёл Маці Божай Ружанцовай
Касьцёл Маці Божай Ружанцовай
Касьцёл Маці Божай Ружанцовай на Вікісховішчы

Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Першы драўляны касьцёл у Песках збудавалі ў 1682 (або у 1782) годзе. У 1780 годзе дзеля касьцёла адлілі звон.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Пескі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзеяць. У 1857 (або ў 1877) годзе з фундацыі графа Вацлавам Красіцкага ў мястэчку збудавалі новы драўляны касьцёл.

У 1900—1914 гадох у Песках збудавалі мураваны касьцёл.

Найноўшы час

Па Другой сусьветнай вайне ў 1945 годзе савецкія ўлады зачынілі касьцёл, будынак якога перарабілі пад сховішча збожжа.

У 1989 годзе будынак касьцёла вярнулі каталікам. У 1991—1997 гадох праводзілася яго рэстаўрацыя.

Remove ads

Архітэктура

Помнік архітэктуры нэаготыкі. Гэта 1-вежавая 3-нэфавая базыліка з трансэптам і 5-граннай апсыдай, да якой з бакоў далучаюцца дзьве невялікія закрысьціі. У сылюэце дамінуе 3-ярусная званіца (верхні ярус у сечыве 8-гранны), завершаная высокім шатровым купалам. Асноўны аб’ём аддзяляецца трансэптам ад алтарнай групы. Стрыманыя і выразныя сваёй плястыкай фасады трансэпта ствараюць кампазыцыйны акцэнт на бакавых фасадах, якія падзяляюцца пілястрамі (блізкімі сваёй формай да контрфорсаў). Шчыты трансэптаў завяршаюцца зубчастымі атыкамі і аздабляюцца з бакоў пінаклямі. Сьцены пэрымэтрам умацоўваюцца роўнымі контрфорсамі. Галоўны ўваход пазначаецца рызалітам.

Унутраная прастора падзяляцца на тры нэфы трыма парамі слупоў, перакрываецца сыстэмай зорчатых скляпеньняў на папружных сьпічастых арках. Інтэр’ер аздабляюць тры разьбяныя нэагатычныя алтары, створаныя ў 1993 годзе мастаком Ф. Стрыецкім на сродкі сям’і Пякарскіх з Таронта і Лёндану ў памяць сям’і Сухоцкіх. Галоўны алтар — гэта тытульны алтар Маці Божай Ружанцовай, левы бакавы алтар прысьвячаецца Сьвятому Максімільяну Кольбэ, а правы — Найсьвяцейшаму Сэрцу Пана Езуса. Арганныя хоры маюць выгляд балькона. Прэзьбітэрыюм аддзяляецца ад трансэпту стральчатай аркай[1].

Remove ads

Галерэя

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads