Касьцёл Найсьвяцейшага Сэрца Езуса (Наваельня)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Касьцёл Найсьвяцейшага Сэрца Езуса — помнік архітэктуры першай паловы XX стагодзьдзя ў Наваельні. Знаходзіцца ў цэнтры мястэчка[a]. Дзее. Твор архітэктуры мадэрну, часткова зруйнаваны савецкімі ўладамі.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Найсьвяцейшага Сэрца Езуса | |
![]() Касьцёл Найсьвяцейшага Сэрца Езуса | |
Краіна | Беларусь |
Мястэчка | Наваельня |
Каардынаты | 53°27′35.60″ пн. ш. 25°34′48.40″ у. д. |
Канфэсія | Каталіцкая царква |
Эпархія | Гарадзенская дыяцэзія |
Касьцёл Найсьвяцейшага Сэрца Езуса на мапе Беларусі ![]() ![]() Касьцёл Найсьвяцейшага Сэрца Езуса |
Remove ads
Гісторыя

Новы драўляны касьцёл у Наваельні збудавалі ў 1936 годзе. Па Другой сусьветнай вайне ў 1957 годзе савецкія ўлады зачынілі касьцёл і часткова зруйнавалі яго дзеля прыстасаваньня будынка пад кінатэатар.
У 1994 годзе будынак касьцёла вярнулі каталікам, у 2000 годзе скончылася яго адбудова.
Архітэктура
Помнік архітэктуры мадэрну. Гэта працяглы прастакутны ў пляне аб’ём пад 2-схільным дахам, які пераходзіць у 5-гранную апсыду зь нізкімі бакавымі закрысьціямі. Да фасаду далучаецца шырокі нартэкс з завяршэньнем ступенчатага абрысу. Сьцены праразаюцца вузкімі і высокімі прастакутнымі вокнамі-шчылінамі. Уваход праз шырокую і глыбокую прастакутную нішу[1].
Заўвагі
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads