Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі (Задарожжа)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі (Задарожжа)
Remove ads

Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі — помнік архітэктуры пачатку XX стагодзьдзя ў Задарожжы. Дзее. Твор архітэктуры нэаготыкі. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь.

Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі
Thumb
КраінаБеларусь
ВёскаЗадарожжа
Каардынаты55°15′51.34″ пн. ш. 27°57′6.80″ у. д.
КанфэсіяКаталіцкая царква
ЭпархіяВіцебская дыяцэзія 
Архітэктурны стыльнэаготыка
Дата заснаваньня1910
СтатусДзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі на мапе Беларусі
Thumb
Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі
Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі
Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі на Вікісховішчы

Remove ads

Гісторыя

У 1902 годзе згарэў стары драўляны касьцёл, па чым пачалося будаваньне новага мураванага, скончанае ў 1910 годзе.

Сьвятыню на сваім малюнку адлюстраваў беларускі мастак Язэп Драздовіч.

Архітэктура

Помнік архітэктуры нэаготыкі. Гэта магутная 3-нэфавая базыліка з 5-граннай апсыдай. Абапал галоўнага фасаду ўзвышаюцца 2-ярусныя 4-гранныя вежы з шпілямі. Сьцены рытмічна падзяляюцца ступеньчатымі контрфорсамі ў прасьценках высокіх стральчатых аконных праёмаў.

У інтэр’еры — стральчатыя скляпеньні, над уваходам — хоры.

Вакол касьцёла бутавая агароджа з 3-аркавай брамай і кутняй 2-яруснай шатровай званіцай[1].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads