Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі (Мураваная Ашмянка)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Мураванай Ашмянцы. Знаходзіцца ў паўднёвай частцы колішняга мястэчка[a]. Дзее. Твор традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі | |
![]() | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Мураваная Ашмянка |
Каардынаты | 54°27′24″ пн. ш. 25°47′06″ у. д. |
Канфэсія | каталіцтва |
Эпархія | Гарадзенская дыяцэзія |
Архітэктурны стыль | барока і клясыцызм |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі на мапе Беларусі ![]() ![]() Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі |
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Першы драўляны касьцёл у Мураванай Ашмянцы збудавалі ў 1650 годзе. У 1790 годзе з фундацыі падкаморага Ігната Важынскага ў мястэчку збудавалі новы драўляны касьцёл.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Мураваная Ашмянка апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзеяць. У 1841 і 1874 гадох праводзіўся рамонт будынка касьцёла.
Найноўшы час
За савецкім часам касьцёл працягваў дзеяць.
Remove ads
Архітэктура
Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры. Гэта праскутны ў пляне зруб з 3-граннай апсыдай, трансэптам і дзьвюма закрысьціямі. Асноўны аб’ём і крылы трансэпту накрываюцца 2-схільнымі з вальмамі над алтаром, закрысьціі — 1-схільнымі дахамі. Галоўны фасад і тарцы трансэпту завяршаюць трыкутныя франтоны з купаламі-банямі на глухіх барабанах. Гарызантальна ашаляваныя сьцены праразаюцца прастакутнымі вокнамі з простымі ліштвамі.
Унутраная прастора перакрываецца люстранымі скляпеньнямі (у асноўным аб’ёме на падоўжных бэльках і калёнках). Алтарнае памяшканьне адкрываецца ў залю вялікім прастакутным, хоры — трайным аркавым праёмамі. Сьцены і столь гарызантальна ашаляваныя. Інтэр’ер аздабляецца выкананай у другой палове XІX ст. паліхромнай размалёўкай: гірлянды зь лістоў аканта, лілеяў і стужак зь літургічнымі надпісамі, фігуры арханёлаў, арнамэнт з залатых каласоў, зялёных і сініх гронак вінаграду. Вылучаюцца тры разныя драўляныя алтары, выкананыя ў стылі ракако. Галоўны алтар на невысокім цокалі, 2-ярусны з трыкутным завяршэньнем, аздоблены драўляным разным абрамленьнем з завіткоў-валютаў, ракайляў, казачных расьлінаў, паўфігураў атлянтаў з каронамі-капітэлямі на галаве і фігурак укленчаных анёлаў. Бакавыя алтары сваёй кампазыцыяй нагадваюць галоўны, але меншыя памерам і больш сьціплыя паводле дэкору.
У межах агароджанага касьцельнага пляцу стаіць 2-ярусная званіца[1].
Remove ads
Галерэя
- Гістарычныя здымкі
- каля 1900 г.
- 1920-я гг.
- 1930 г.
- 1930 г.
Заўвагі
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads