Мураваная Ашмянка
вёска ў Мураванаашмянскаўскім сельсавеце Ашмянскага раёну Гарадзенскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мурава́ная Ашмя́нка[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Ашмянцы. Цэнтар сельсавету Ашмянскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 409 чалавек. Знаходзіцца за 12 км на паўночны захад да места Ашмяны, за 29 км ад чыгуначнай станцыі Ашмяны.
Мураваная Ашмянка — даўняе мястэчка[2] гістарычнай Ашмяншчыны (частка Віленшчыны). Да нашага часу тут захаваліся руіны друкарні, касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі і прыдарожная капліца, помнікі архітэктуры XVI—XVIII стагодзьдзяў. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся сьвіран, помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з рысамі стылю барока.
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
У пісьмовых крыніцах Мураваная Ашмянка ўпершыню ўпамінаецца ў XVI стагодзьдзі як вёска, уладаньне Дарагастайскіх. Адзін з прадстаўнікоў роду Мікалай заснаваў тут кальвінскі збор, а ў 1590 годзе друкарню(be), найбольшы росквіт якой прыйшоўся на пачатак XVII стагодзьдзя. У 1615 годзе ў гэтай друкарні выйшла кніга В. Салінарыюса «Цэнзура».
У 1649 годзе Мураваная Ашмянка перайшла ў валоданьне Сапегаў, у 1678 годзе — Важынскіх.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Мураваная Ашмянка апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Віленскай губэрні. На 1848 год тут было 30 двароў. На 1886 год у Мураванай Ашмянцы было 44 двары, дзеяў касьцёл, працавалі багадзельня, карчма і вадзяны млын. У канцы XIX стагодзьдзя расейскія ўлады з мэтай маскалізацыі краю адкрылі ў вёсцы народную вучэльню.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Мураваную Ашмянку занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
25 сакавіка 1918 згодна з Трэцяй Устаўной граматай Мураваная Ашмянка абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 паводле пастановы І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Мураваная Ашмянка апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Палянскай гміне Ашмянскага павету Віленскага ваяводзтва. У 1925 годзе тут працавалі школа і крама.
У 1939 годзе Мураваная Ашмянка ўвайшла ў БССР, дзе ў 1940 годзе стала цэнтрам сельсавету Ашмянскага раёну. Статус паселішча панізілі да вёскі. У Другую сусьветную вайну (травень 1944 году) каля вёскі адбыўся бой паміж сіламі АК і летувіскага дапаможнага кантынгенту (на службе Трэцяга Райху).
На 1998 год у Мураванай Ашмянцы было 140 двароў, на 1999 год — 134. У 2000-я гады вёска атрымала афіцыйны статус «аграгарадку».
- Мястэчка на старых здымках
- Касьцёл, каля 1900 г.
- Каплічка. Я. Булгак, 1929 г.
- Сьвіран, 1929 г.
- Сьвіран, фрагмэнт. Я. Булгак, 1929 г.
- Сьвіран, фрагмэнт. Я. Булгак, 1929 г.
- Сьвіран, 1929 г.
- Касьцёл, 1930 г.
- Інтэр’ер касьцёла, 1930 г.
Remove ads
Насельніцтва
Дэмаграфія
Інфраструктура
У Мураванай Ашмянцы працуюць сярэдняя школа, лякарня сястрынскага дагляду, амбуляторыя, аптэка, бібліятэка, дом культуры, пошта, школа мастацтваў.
Турыстычная інфармацыя

Славутасьці
- Друкарня (цагляны будынак, збудаваны, магчыма, у 1590 годзе, перабудаваны пад палац у XIX стагодзьдзі; цяпер у руінах), якая ў пачатку XVII стагодзьдзя належала Крыштапу Дарагастайскаму і дзе была надрукаваная «Цэнзура» Салінарыя (1615 год)
- Каплічка прыдарожная
- Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі (драўляны будынак з званіцай, збудаваны ў канцы XVIII — пачатку XIX стагодзьдзя, падноўлены ў 1841 і 1874 гадох), які ёсьць прыкладам сынтэзу барока, клясыцызму і традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры
Страчаная спадчына
- Сьвіран (XVIII стагодзьдзе)
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads