Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар дамініканаў (Ашмяны)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар дамініканаў — помнік архітэктуры XVII—XVIII стагодзьдзяў у Ашмянах. Знаходзіўся ў цэнтры места, на рагу Рынку і Жупранскай вуліцы.

Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар дамініканаў
КраінаБеларусь
МестаАшмяны
Дата заснаваньня1667

15 красавіка 1831 году ў час здушэньня вызвольнага паўстаньня расейскія карнікі ўчынілі разьню жанчынаў і дзяцей, якія схаваліся ў касьцёле[1]. У 1850 годзе расейскія ўлады ліквідавалі кляштар, а ў 1872 годзе — разабралі будынак касьцёла дзеля будаваньня на гэтым месцы Васкрасенскай царквы-мураўёўкі.

Remove ads

Гісторыя

Thumb
Кляштар на пляне Рынку, 1866 г.

Вялікае Княства Літоўскае

Кляштар дамініканаў у Ашмянах фундавалі ў 1667 годзе пісар земскі ашмянскі Андрэй Пачобут і яго жонка Дарота з Аборскіх. Кляштар разьлічваўся на 12 манахаў, пры ім дзеяла школа на 10 вучняў.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Ашмяны апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл і кляштар працягвалі дзеяць. Па пажары ў 1797 годзе касьцёл аднавілі.

У час здушэньня вызвольнага паўстаньня (1830—1831) 15 красавіка 1831 году расейскія карнікі забілі каля 500 жыхароў (палову жыхароў места), у тым ліку жанчынаў і дзяцей, якія схаваліся ў касьцёле. У 1850 годзе расейскія ўлады ліквідавалі кляштар, апошнім прыёрам быў кс. Пётар Арахоўскі. У 1872 годзе, каб сьцерці памяць пра ўчыненую расейскімі карнікамі разьню, будынак касьцёла пастанавілі разабраць дзеля будаваньня на гэтым месцы Васкрасенскай царквы-мураўёўкі.

З матэрыялаў зьнішчанага касьцёла збудавалі Могілкавую капліцу[2].

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads