Царква Ўваскрасеньня Хрыстова (Ашмяны)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Царква Ўваскрасеньня Хрыстова (Ашмяны)
Remove ads

Царква́ Ўваскрасе́ньня Хрысто́ва — помнік гісторыі другой паловы XIX стагодзьдзя (мураўёўка) у Ашмянах. Знаходзіцца ў цэнтры места, на гістарычным Рынку[a]. Дзее. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі.

Помнік гісторыі
Царква Ўваскрасеньня Хрыстова
Thumb
Уваскрасенская царква
КраінаБеларусь
МестаАшмяны
Каардынаты54°25′27.98″ пн. ш. 25°56′10.12″ у. д.
КанфэсіяБеларуская праваслаўная царква
ЭпархіяЛідзкая япархія[d] 
Архітэктурны стыльпсэўдарускі стыль[d] і расейска-бізантыйскі стыль[d]
Аўтар праектуМікалай Чагін[d]
Царква Ўваскрасеньня Хрыстова на мапе Беларусі
Thumb
Царква Ўваскрасеньня Хрыстова
Царква Ўваскрасеньня Хрыстова
Царква Ўваскрасеньня Хрыстова на Вікісховішчы

Remove ads

Гісторыя

Thumb
Царква, 1915 г.

Мураваную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Ашмянах збудавалі на месцы зьнішчанага расейскімі ўладамі касьцёла і кляштару дамініканаў, каб сьцерці памяць пра ўчыненую расейскімі карнікамі разьню жанчынаў і дзяцей у час здушэньня вызвольнага паўстаньня[1]. Дазвол на пабудову выдалі 7 сакавіка 1873 году. Каштарыс і праект зацьвердзілі ў 1875 годзе (аўтар праекту расейскі архітэктар Мікалай Чагін). Будаваньне вялося ў верасьні 1873 — жніўні 1883 году. 4 верасьня 1883 году царкву асьвяціў архіяпіскап літоўскі і віленскі Аляксандар. У 1894 годзе на царкву выдзелілі суму ў 600 рублёў паводле духоўнага тэстамэнту П. Медынцавай.

У 1934 годзе сьвятаром быў рэлігійна-грамадзкі дзяяч беларускага замежжа Мікалай Лапіцкі (1907—1976). У 1964 годзе савецкія ўлады зачынілі царкву (тутэйшы касьцёл зачынілі яшчэ ў 1948 годзе). У 1990 годзе будынак перадалі вернікам. Зноў дзее зь лютага 1992 году. Прастольнае сьвята — Вялікдзень. Улетку 2001 году пры царкве адбылося ўрачыстае адкрыцьцё капліцы, прысьвечанай 2000-годзьдзю хрысьціянства, на якім быў япіскап наваградзкі і лідзкі Гурый.

Remove ads

Архітэктура

Прыклад сынадальнага кірунку эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. Гэта крыжова-купальны храм зь нізкімі прастакутнымі бакавымі прыдзеламі і апсыдай. Над сяродкрыжжам — 8-гранны сьветлавы барабан пад пакатым шатровым дахам, завершаным купалам-цыбулінай на глухім 8-гранным барабане. Над прытворам узвышаецца 8-гранны ярус шатровай званіцы з купалам-цыбулінай. Крылы прытвораў накрываюць 2-схільныя дахі. Тры ўваходы (галоўны і 2 бакавыя) маюць выгляд манумэнтальных парталаў з кілепадобнымі аркамі. Сьцены падзяляюцца лапаткамі, апяразаюцца буйнымі аркатурнымі фрызамі. Сымэтрыя архітэктурных роўніцаў падкрэсьліваецца лучковымі аконнымі праёмамі і роўнымі ліштвамі.

У інтэр’еры пануе 2-сьветлавая прастора сяродкрыжжа, у якое пры дапамозе ветразевай канструкцыі адкрываецца 8-гранны барабан[2].

Remove ads

Галерэя

Гістарычныя здымкі і графіка

Сучасныя здымкі

Заўвагі

  1. Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Савецкая, 125

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads