Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (Забалаць)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (Забалаць)
Remove ads

Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы — помнік архітэктуры пачатку XIX стагодзьдзя ў Забалаці. Знаходзіцца ў паўднёва-заходняй частцы частцы колішняга мястэчка[a]. Дзее. Твор архітэктуры клясыцызму. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
Thumb
Траецкі касьцёл
КраінаБеларусь
ВёскаЗабалаць
Каардынаты53°55′34.89″ пн. ш. 24°47′20.5″ у. д.
Канфэсіякаталіцтва
ЭпархіяГарадзенская дыяцэзія 
СтатусДзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы на мапе Беларусі
Thumb
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы

Remove ads

Гісторыя

Thumb
Касьцёл, каля 1900 г.

Вялікае Княства Літоўскае

Першы драўляны касьцёл ў Забалаці фундаваў у 1601 годзе тагачасны ўладальнік маёнтку земскі судзьдзя Войцех Нарбут. Апошні драўляны касьцёл збудавалі з фундацыі Мікалая Нарбута ад 16 верасьня 1750 году.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Забалаць апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзеяць. У 1803 годзе на сродкі мясцовага зямяніна, маршалка літоўскага графа Людвіка Тышкевіча і яго жонкі Канстанцыі распачалося будаваньне мураванага касьцёла. У 1812 годзе яго кансэкраваў інфляндзкі канонік кс. Мацей Мінейка.

У 1861 годзе касьцельны пляц атачылі бутавай агароджай, а ў 1884 годзе паставілі новую мураваную браму. У гэты час пры парафіі дзеяў шпіталь. У пачатку ХХ ст. праводзілася рэканструкцыя касьцёла (сярод іншага, дахоўку замянілі бляхай).

Найноўшы час

Да 1937 году пробашчам быў кс. І. Кажарновіч, прыхільнік беларусізацыі касьцельнага набажэнства. У час рамонту 1939 году сьцены і столь касьцёла размалявалі нэаракайльнай арнамэнтыкай. За савецкім часам касьцёл не зачыняўся, аднак будынак плябаніі адабралі. У канцы 1990-х паўзруйнаваную плябанію вярнулі каталікам.

Remove ads

Архітэктура

Помнік архітэктуры клясыцызму. Гэта прастакутны ў пляне аб’ём пад 2-схільным дахам. Да галоўнага фасада далучаецца 3-ярусная 4-гранная званіца. У выніку рэканструкцыі пачатку XX ст. над вежай паставілі партатыўную 8-калённую шатровую ратонду, а аркавыя бакавыя аконныя праёмы замянілі на гатычна-сьпічастыя, што ўнесла элемэнты эклектызму. Дзьве закрысьціі злучаюцца ў адзінай прыбудове да тыльнай альтарнай сьцяны. Архітэктурны дэкор засяроджваецца на званіцы: ярусы падзяляюцца карнізамі, ніжні ярус і вуглы дэкаруюцца рустам, верхні — апрацоўваецца філёнгамі і праразаецца аркавымі праёмамі. Роўнічныя фасады дэкаруюцца гарызантальным рустам, прастакутнымі панэлямі і плякеткамі, апярэзваюцца карнізам спрошчанага профілю.

Малітоўная заля перакрываецца роўнай стольлю, закрысьція — крыжовымі скляпеньнямі, сьцены падзяляюцца пілястрамі і апярэзваюцца антаблемэнтам спрошчанага прафілю. Алтарную сьцяну і бакавыя кулісы-прасьценкі, што вылучаюць памяшканьне апсыды, вылучаюць ілюзорныя маляўнічыя архітэктанічныя алтары: цэнтральны 4-калённы з выявамі Сьвятых Пятра і Паўла і 2-калённыя бакавыя. На левай кулісе апсыды вісіць паўкруглы драўляны амбон. Над уваходам на 4 драўляных калёнках месьціцца галерэя хораў. У інтэр’еры захоўваюцца абразы XVIII ст. «Маці Божая Смутку», пачатку XIX ст. «Маці Божая Рымская», «Навучэньне Марыі» і «Сьвяты Юры».

Касьцельны пляц атачаецца бутавай агароджай з 3-аркавай брамай[1].

Remove ads

Заўвагі

  1. Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Камуністычная, 6

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads