Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (Косаў)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы — помнік архітэктуры другой паловы XIX стагодзьдзя ў Косаве. Знаходзіцца ў паўднёва-ўсходняй частцы места, на гістарычнай Касьцельнай вуліцы[a]. Дзее. Твор архітэктуры нэараманскага стылю. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы | |
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы | |
Краіна | Беларусь |
Места | Косаў |
Каардынаты | 52°46′16″ пн. ш. 25°9′32″ у. д. |
Канфэсія | каталіцтва |
Эпархія | Пінская дыяцэзія |
Архітэктурны стыль | нэараманскі |
Першае згадваньне | 1626 |
Дата пабудовы | 1877 год |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы на мапе Беларусі ![]() ![]() Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы | |
![]() |
Remove ads
Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае
Першы драўляны касьцёл у Косаве збудавалі ў 1626 годзе з фундацыі кацлера Льва Сапегі, які падараваў абраз «Маці Божая Ласкавая» 1620 году.
12 лютага 1746 году ў касьцёле ахрысьцілі Тадэвуша Касцюшку, які нарадзіўся 4 лютага таго ж году ў суседняй Марачоўшчыне. Цырымонію правёў прыёр Дамініканскага ордэну з Гошчава а. Раймунд Корсак. Мэтрычная кніга з запісам хрышчэньня з гэтага году пад № 479, знаходзіцца ў Нацыянальным музэі ў Варшаве. Захавалася каменная купель з старога касьцёла.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Косаў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзеяць. У 1872 годзе касьцёл згарэў у час вялікага пажару ў месьце.
У 1877 годзе скочылася будаваньне мураванага касьцёла на сродкі парафіянаў і прамыслоўца Вандаліна Пуслоўскага.
Найноўшы час
У 1928 годзе пры касьцёле паставілі помнік удзельнікам нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1863—1864 гадоў. За савецкім часам касьцёл не зачыняўся.
Remove ads
Архітэктура
Помнік архітэктуры нэараманскага стылю. Гэта 1-нэфавы прастакутны ў пляне аб’ём зь ніжэйшай 5-граннай апсыдай і 2 закрысьціямі. Галоўны фасад адзначаецца 4-граннай шатровай вежай-званіцай, дэкараванай трайной стральчатай аркатурай і прарэзанай акном-ружай у прафіляванай стральчатай арцы. Партал увахода вылучаецца стральчатым праёмам і завяршаецца стромкім 2-схільным вімпэргам. Бакавыя фасады рытмічна падзяляюцца прыступкавымі контрфорсамі, стральчатымі вокнамі зь вітражамі.
Унутраная прастора перакрываецца цыліндрычным скляпеньнем з распалубкамі і падпружнымі аркамі, аздобленымі арнамэнтальнай размалёўкай. Над уваходам хоры на 2 калёнках. Захаваўся мэханічны арган. Мастацка-кампазыцыйным цэнтрам галоўнага алтара выступае абраз «Маці Божая Міласьцівая». Захаваліся габэленавыя арнаты 1781 і 1852 гадоў, драўляныя скульптуры анёла і Яна Хрысьціцеля. Захоўваецца копія арыгінальнага запісу ў мэтрычнай кнізе аб хрышчэньні Тадэвуша Касьцюшкі[1].
Remove ads
Галерэя
Гістарычныя здымкі
- Старыя здымкі
- Ф. Драздоўскі, 1924—1932 гг.
- Ф. Драздоўскі, 1924—1932 гг.
- Ф. Драздоўскі, 1924—1932 гг.
- Ф. Драздоўскі, 1924—1932 гг.
- 1926 г.
- 1930—1935 гг.
Сучасныя здымкі
- Сучасны стан
- Галоўны фасад
- З боку апсыды
- Інтэр'ер
Заўвагі
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads