Касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі (Барысаў)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі — помнік архітэктуры XIX стагодзьдзя ў Барысаве. Знаходзіцца ў Старым Месьце, на гістарычнай Менскай вуліцы[a]. Дзее. Твор архітэктуры клясыцызму. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі | |
![]() Касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі | |
Краіна | Беларусь |
Места | Барысаў |
Каардынаты | 54°14′30.24″ пн. ш. 28°30′20.76″ у. д. |
Канфэсія | каталіцтва |
Эпархія | Менска-Магілёўская архідыяцэзія |
Архітэктурны стыль | клясыцыстычная архітэктура[d] |
Статус | Ахоўная зона |
Касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі на мапе Беларусі ![]() ![]() Касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі | |
![]() |
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Драўляны Фарны касьцёл у Барысаве збудавалі ў 1642 годзе з фундацыі старосты А. Казановіча. У часы маскоўскай акупацыі 1655—1662 гадоў ён ня дзеяў.
У канцы XVIII ст. пры касьцёле існаваў кляштар. У яго валоданьні знаходзіліся 7 мескіх пляцаў і маёнтак Ратуцічы.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Барысаў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзеяць. Аднак у 1806 годзе ён згарэў. У 1806—1823 гадох вялося будаваньне новага мураванага касьцёла. У 1836—1837 гадох сьвятыню часткова перабудавалі — на пярэднім фасадзе замест калёнаў з портыкам паставілі вежу. Пры касьцёле існавалі шпіталь на 27 ложкаў і пачатковая школа на 80 вучняў.
Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) расейскія ўлады зачынілі касьцёл. У 1899 годзе намаганьнямі ксяндза Гурко сьвятыню вярнулі каталікам. У час пажару 1900 году касьцельныя будынкі згарэлі. Пры касьцёле існавалі парафіяльная і павятовая школы.
Найноўшы час
У 1937 годзе савецкія ўлады арыштавалі пробашча, канфіскавалі начыньне і зачынілі касьцёл. Будынак выкарыстоўвалі пад склад. У Другую сусьветную вайну парафіяне аднавілі набажэнствы. У 1945 годзе савецкія ўлады, у адрозьненьне ад тутэйшага сабора Маскоўскага патрыярхату, зноў зачынілі касьцёл. У будынку разьмясьцілі кінатэтар, пры гэтым зруйнавалі званіцу, зьнішчылі мастацкія росьпісы і фрэскі. У 1965 годзе будынак перадалі мэдычнай вучэльні, якая зладзіла ў ім спартовую залю.
У 1988 годзе сьвятыню вярнулі каталікам. 14 ліпеня 1990 году касьцёл асьвяціў біскуп Тадэвуш Кандрусевіч[1]. У 1990-я гады вялося аднаўленьня касьцельнай вежы.
Remove ads
Архітэктура

Драўляны касьцёл
Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры. Паводле акту візытацыі 1654 году, гэта быў аб’ём крыжовай формы з гранёнай званіцай над нартэксам. У будынку было 8 вялікіх аконных праёмаў, 8 круглых люкарнаў, два уваходы, пры апсыдзе была закрысьція. Інтэр’ер аздаблялі тры алтары. На цьвінтары стаяла драўляная скульптура «Ўкрыжаваньне».
Мураваны касьцёл
Помнік архітэктуры позьняга клясыцызму (ампіру). Гэта 3-нэфавая базыліка з масіўнай 5-яруснай (2 васьмерыкі на 3 чацьверыках) вежай у цэнтры галоўнага фасада, якая завяршаецца высокім гранёным шпілем і крыжом ажурнай формы. Ад пачатку ўваходны партал меў выгляд манумэнтальнага клясыцыстычнага портыка. У ніжнім ярусе вежы месьцяцца тры аркавыя ўваходы, аформленыя клясычнымі пілястравымі парталамі з трыкутнымі франтонамі. Бакавыя нэфы на фасадзе вылучаюцца магутнымі аркавымі аконнымі праёмамі і прастакутнымі парапэтамі ў завяршэньні. Аб’ём цэнтральнага нэфу больш высокі, накрыты 2-схільным дахам, які над прастакутнай апсыдай утварае трыкутны франтон, завершаны чацьверыковай сыгнатуркай. У цэнтральнай частцы сьценаў цэнтральнага нэфу разьмяшчаюцца паўкруглыя люкарны, бакавыя фасады рытмічна падзяляюцца аркавымі аконнымі праёмамі і буйнымі пілястрамі ў прасьценках, апярэзваюцца шырокім карнізам.
Унутраная прастора падзяляецца на нэфы магутнымі калёнамі, якія падтрымліваюць высокі антаблемэнт з трыгліфным фрызам. Цэнтральны нэф перакрываўся цыліндрычнымі скляпеньнямі на падпружных арках, бакавыя — крыжовымі. Над уваходам месьцяцца хоры, пад будынкам — крыпта. Галоўны алтар мае выгляд 4-калённага портыка з «разарваным» франтонам. У ім захоўваўся абраз Маці Божай зь дзіцем у срэбнай рызе. На сьценах бакавых нэфаў разьмяшчаліся тэракотавыя гарэльефныя пано-сюжэты на тэму Крыжовага шляху, створаныя ў 1899 годзе.
Remove ads
Галерэя
Гістарычныя здымкі
- Старыя здымкі
- каля 1900 г.
- 1905 г.
- 1909 г.
- 1909 г.
- С. Пракудзін-Горскі, 1911 г.
- 1914 г.
- 1914 г.
- 1914 г.
- 1914 г.
- 1918 г.
- 10 ліпеня 1941 г.
- 1941—1944 г.
Сучасныя здымкі
- Сучасны стан
- Галоўны фасад
- Вежа-званіца
- Бакавы фасад
- Інтэр’ер
Заўвагі
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads