Касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі (Браслаў)
помнік архітэктуры XIX стагодзьдзя ў Браславе (Беларусь) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Касьцёл Нараджэ́ньня Найсьвяце́йшай Па́нны Мары́і — помнік архітэктуры XIX стагодзьдзя ў Браславе. Знаходзіцца на гістарычным Рынку[a]. Дзее. Твор архітэктуры нэараманскага стылю. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі | |
![]() Касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі | |
Краіна | Беларусь |
Места | Браслаў |
Каардынаты | 55°38′1″ пн. ш. 27°2′59″ у. д. |
Канфэсія | каталіцтва |
Эпархія | Віцебская дыяцэзія |
Архітэктурны стыль | нэараманскі стыль |
Дата заснаваньня | 1824, 1897 |
Сайт | waladarka.by |
Касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі на мапе Беларусі ![]() ![]() Касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі | |
![]() |
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае

Першыя дакладныя зьвесткі пра каталіцкую сьвятыню ў Браславе датуюцца XV ст., калі на Замкавай гары збудавалі драўляны касьцёл пад тытулам Маці Божай. Неаднойчы ён зьнішчаўся пажарамі (апошні раз у 1794 годзе).
Пад уладай Расейскай імпэрыі
Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Браслаў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзеяць. У 1824 годзе каля падэшвы Замкавай гары збудавалі новы мураваны будынак. Па пажары ў 1832 годзе, які зьнішчыў манастыр базылянаў, тамтэйшы абраз Маці Божай перанесьлі ў касьцёл.
З прычыны невялікага памеру касьцёла, неўзабаве пачалі ўзводзіць новы, які скончылі да 1897 году.
Найноўшы час

На 1928 год у парафіі налічвалася каля 7 тыс. вернікаў. У 1942 годзе нацысты забілі кс. пробашча Мечыслава Акрэйца за тое, што ён ратаваў жыдоў, якія хаваліся ў касьцёле. У 1950 годзе савецкія ўлады зачынілі касьцёл і прызначылі яго пад сховішча збожжа, але ўжо праз два гады будынак аддалі парафіянам. Перасьлед вернікаў, аднак, працягваўся да 1989 году.
Remove ads
Архітэктура
Помнік архітэктуры нэараманскага стылю. Гэта 3-нэфавая базыліка. Падоўжаны прастакутны ў плянс аб’ем накрывае 2-схільны дах. Сылюэт галоўнага фасаду фармуюць кутнія пінаклі з шпілямі і высунутая наперад ярусная шатровая вежа-званіца, да якой вядуць выкладзеныя з буйных вапняковых блёкаў сходы. У муроўцы выкарыстоўваецца мясцовы прыем г.зв. браслаўскай мазаікі[1].
Галерэя
Гістарычныя здымкі
- Старыя здымкі
- Агульны выгляд, 1911 г.
- Агульны выгляд, 1915 г.
- З боку Рынку, 1918 г.
- З боку возера Навятаў, да 1930 г.
- З боку Рынку. Я. Булгак, 1934 г.
- З боку возеры Дрывятаў, 1 ліпеня 1936 г.
- Агульны выгляд, У. Грабскі, да 1939 г.
- Агульны выгляд, да 1939 г.
- З боку возера Навятаў, да 1939 г.
- З боку возера Навятаў, да 1939 г.
- Агульны выгляд, да 1939 г.
- З боку Рынку, 1930-я гг.
Сучасныя здымкі
- Сучасны стан
- Агульны выгляд
- З боку апсыды
- Інтэр'ер
- Галоўны алтар
Заўвагі
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads