Касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі (Вязынь)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі (Вязынь)
Remove ads

Касьцёл (Капліца) Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі — помнік архітэктуры пачатку XX стагодзьдзя ў Вязыні. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка[a]. Дзее. Твор архітэктуры нэагатычнага стылю з элемэнтамі мадэрну.

Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі
Thumb
Касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі
КраінаБеларусь
ВёскаВязынь
Каардынаты54°25′15.79″ пн. ш. 27°9′45.14″ у. д.
Канфэсіякаталіцтва
ЭпархіяМенска-Магілёўская архідыяцэзія 
Тып будынкакасьцёл
Архітэктурны стыльнэагатычны з элемэнтамі мадэрну
Будаваньне19081909 гады
Асноўныя даты:
1543першае ўзгадваньне парафіі
1909кансэкрацыя касьцёла
1993вяртаньне касьцёла вернікам
1993аднаўленьне парафіі
2005рэстаўрацыя і рэнавацыя касьцёла
Стандзейны
Касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі на мапе Беларусі
Thumb
Касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі
Касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі
Remove ads

Гісторыя

Thumb
Капліца, 1920-я гг.

Вялікае Княства Літоўскае

Парафія Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі ў Вязыні ўпершыню ўпамінаецца ў 1543 годзе[1]

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Вязынь апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у мястэчку працягвала дзеяць капліца.

У 1908—1909 гадох у Вязыні з цэглы і вапняку пасярод сядзібна-паркавага комплексу Гяцэвічаў збудавалі новую капліцу[2].

Найноўшы час

У міжваенны час капліца пачала дзеяць як касьцёл. Па Другой сусьветнай вайне савецкія ўлады зачынілі касьцёл, будынак якога перарабілі пад вясковы клюб[3].

У 1993 годзе будынак касьцёла вярнулі каталікам, аднавілася парафія. У 2005 годзе праводзілася рэстаўрацыя і рэнавацыя касьцёла.

Remove ads

Архітэктура

Помнік архітэктуры нэаготыкі з элемэнтамі мадэрну[3]. Гэта ўзьняты на высокі цокаль прастакутны аб’ём з 5-граннай апсыдай, над якой сьпічасты 2-схільны чаралічны дах пераходзіць у вальмавы[3]. Востраканцовы шчыпец фасаду акаймоўваецца зубчастым фрызам, завяршаецца шатровай сыгнатуркай-званічкай[3]. Вуглы адзначаліся фіяламі (не захаваліся)[3]. Уваход вылучаецца 2-слуповым ганкам над шатровым чарапічным пакрыцьцём; раскрываецца шырокім стральчатым праёмам, выкладзеным валмавымі квадрамі[3]. Стральчатым праёмам адзначаецца і ўваход у капліцу[3]. Ад сярэднявеччай готыкі выкарыстоўваюцца прыступкавыя контрфорсы, аркатурныя фрызы, стральчатыя аконныя праёмы, выкладзеныя з часаных вапняковых квадраў[3].

Усярэдзіне заля і апсыда перакрываюцца зоркавымі скляпеньнямі[3].

Remove ads

Галерэя

Заўвагі

  1. Цяперашні афіцыйна адрас — вуліца 17 верасьня, 9

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads