Касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі (Столін)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі — помнік архітэктуры XIX стагодзьдзя ў Століне. Знаходзіўся ў цэнтры места, на Касьцельным пляцы. Твор архітэктуры клясыцызму, мастацкае аблічча якога пацярпела ад перабудовы пад царкву Маскоўскага патрыярхату. Па Другой сусьветнай вайне савецкія ўлады зьнішчылі касьцёл.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі | |
![]() Касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі да маскоўскай перабудовы | |
Краіна | Беларусь |
Места | Столін |
Каардынаты | 51°53′00″ пн. ш. 26°51′00″ у. д. |
Архітэктурны стыль | клясыцызм |
Касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі на мапе Беларусі ![]() ![]() Касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі |
Remove ads
Гісторыя

Мураваны касьцёл у Століне збудавалі ў 1811 годзе з фундацыі Каятана Каранеўскага[1]. Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) у 1852 годзе расейскія ўлады гвалтоўна перарабілі касьцёл пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы).
У 1923 годзе ўлады міжваеннай Польскай Рэспублікі вярнулі будынак касьцёла рыма-каталікам. У Другую сусьветную вайну атрымаў пашкоджаньні. Па вайне савецкія ўлады зьнішчылі касьцёл.
У 2007 годзе на месцы касьцёла знайшлі некалькі дзясяткаў камянёў з старажытнымі надпісамі і выбітымі крыжамі.
Remove ads
Архітэктура
Помнік архітэктуры клясыцызму. Гэта быў прастакутны ў пляне аб’ём пад 2-схільным дахам.
Галерэя
- Гістарычныя здымкі
- С. Бохніг, 1929 г.
- С. Бохніг, 1929 г.
- С. Бохніг, 1929 г.
- С. Гохман, да 1939 г.
- 1930-я гг.
- 1930-я гг.
- 1930-я гг.
- 1935 г.
- К. Недабітоўскі, 1936 г.
- Г. Паддэмбскі, 1936 г.
- 1937 г.
- 1940-я гг.
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads