Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага і кляштар францішканаў (Менск)
рымска-каталіцкі кляштарны комплекс у Менску. Дзейнічаў з 2-й пал. XVII да 1-й пал. XIX стст. From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага і кляштар францішканаў — помнік архітэктуры XVIII—XIX стагодзьдзяў у Менску. Знаходзіўся на паўднёвым баку Высокага Рынку, на рагу вуліцаў Францішканскай і Юраўскай[a]. Твор архітэктуры клясыцызму.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага і кляштар францішканаў | |
![]() Шпіль касьцёла францішканаў. Б. Лявэрнь, 1840 | |
Краіна | Беларусь |
Места | Менск |
Канфэсія | Лацінская Царква |
Эпархія | Віцебская дыяцэзія |
Заснавальнік | Тэадор Караль Друцкі-Горскі[d] |
Дата заснаваньня | XVII ст. |
Комплекс складаўся касьцёла, кляштарных карпусоў і гаспадарчых пабудоваў, аточаных мурам зь некалькімі брамамі. У 2-й палове XIX ст. улады Расейскай імпэрыі зруйнавалі касьцёл, у канцы 1940-х рокаў савецкія ўлады дашчэнту зьнішчылі кляштарныя пабудовы.
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае

19 кастрычніка 1680 року падкаморы менскі Тэадор Караль Горскі ахвяраваў манахам-францішканам пляц пад будаваньне касьцёла і кляштару. У 1681 року стольнік і падстароста менскі Тэадор Антоні Ваньковіч падараваў кляштару пляц на Татарскай вуліцы і запісаў 2 тыс. злотых. У 1689 року Юры Кастравіцкі ахвяраваў францішканам пляц на Лошыцкай вуліцы, а Станіслаў Заблоцкі — пляц на вуліцы Няміскай.
У XVIII ст. мэцэнатамі кляштару былі Антоні Прушынскі, Самуіл і Клара Камоцкія, Юры Сьвіты-Іліч.
Пад уладай Расейскай імпэрыі

Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793) касьцёл і кляштар працягвалі дзеяць. У канцы XVIII ст. у рэзыдэнцыі было 5 манахаў. У 1798 року кляштар францішканаў перавялі ў будынкі былога кляштару кармэлітаў. У 1801 року на месцы старога драўлянага касьцёла заклалі новы мураваны.
Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) у 1832 року расейскія ўлады ліквідавалі кляштар. Па пераводзе францішканаў у кляштарных будынках разьмясьцілася каталіцкая духоўная сэмінарыя. У 1843 року сэмінарыю перавялі ў будынкі зачыненага дамініканскага кляштару, а ў колішніх францішканскіх мурах разьмясьцілі каталіцкую кансысторыю. Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1863—1864 рокаў расейскія ўлады канфіскавалі будынкі ў каталікоў і перабудавалі іх пад мескую ўправу.
Найноўшы час

За часамі Другой Сусьветнай вайны кляштарныя будынкі атрымалі пашкоджаньні, а ў канцы 1940-х рокаў іх разбурылі пры рэканструкцыі гістарычнай Францішканскай вуліцы[1].
Remove ads
Архітэктура
Касьцёл
Драўляны касьцёл — крыжападобны ў пляне 2-вежавы аб'ём, арыентаваны галоўны фасадам на Францішканскую вуліцу. У паўночна-заходняй вежы знаходзілася 3 званы.
Інтэр’ер касьцёла ўпрыгожвалі 4 драўляныя алтары. У галоўным алтары, які аздаблялі 12 мэталічных ліхтароў, знаходзіўся абраз Сьвятога Антонія. Астатнія алтары мелі абразы Сьвятога Францішка, Сьвятога Яна і Найсьвяцейшай Панны Марыі. Падлога ў касьцёле была цаглянай.
Кляштар
Драўляны кляштарны корпус — будынак, які стаяў паміж драўляным касьцёлам і вуліцай Юраўскай.
Мураваны кляштарны корпус — Г-падобны ў пляне 2-павярховы будынак пад двухсхільным дахам (матэрыял пакрыцьця — дахоўка), які аддзяляўся ад сьцяны магутным прафіляваным гмызам. У паўднёва-заходняй частцы тарэц даху закрываўся трыкутным франтонам, аздобленым скульптурамі двух анёлаў і рэльефнай выявай сонца з праменямі ў тымпане. Рытм фасадаў стваралі прастакутныя аконныя праёмы бязь ліштваў. Плян калідорны[2].
На тэрыторыі кляштарнага комплексу знаходзіўся гарод, а таксама фруктовы дэкаратыўны сад[1].
Remove ads
Заўвагі
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads