Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага і кляштар францішканаў (Полацак)

рыма-каталіцкі касьцёл у Полацку From Wikipedia, the free encyclopedia

Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага і кляштар францішканаў (Полацак)
Remove ads

Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага і кляштар францішканаў — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Полацку. Знаходзіцца на правым беразе Дзьвіны, на гістарычнай Вялікай вуліцы[a]. Дзеяў да 1833 году. Твор архітэктуры барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага і кляштар францішканаў
Thumb
Касьцёл Сьвятога Антонія і кляштар францішканаў
КраінаБеларусь
МестаПолацак
Каардынаты55°29′3.31″ пн. ш. 28°45′58.57″ у. д.
ЭпархіяВіцебская дыяцэзія 
Архітэктурны стыльбарока
Дата заснаваньняXVII стагодзьдзе
СтатусДзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага і кляштар францішканаў на мапе Беларусі
Thumb
Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага і кляштар францішканаў
Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага і кляштар францішканаў
Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага і кляштар францішканаў на Вікісховішчы

Комплекс Полацкага францішканскага кляштару складаўся з касьцёла і кляштарнага корпуса. У другой палове XIX ст. расейскія ўлады зруйнавалі касьцёл (захаваліся падмуркі). У наш час у былым жылым корпусе месьціцца адміністацыйная ўстанова.

Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Thumb
Кляштар, сучасны стан

У 1628 годзе з фундацыі Тэафіла і Крыстыны Храпавіцкіх у Полацку збудавалі драўляныя касьцёл і кляштар францішканаў. У 1763—1775 гадох вялося будаваньне мураванага касьцёла.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Па першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772 год), калі Полацак апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл і кляштар працягвалі дзеяць. У 1778 годзе збудавалі мураваны кляштарны корпус.

Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) у 1833 годзе расейскія ўлады ліквідавалі кляштар, касьцёл і кляштарны корпус гвалтоўна адабралі ў Сьвятога Пасаду і перадалі Ўрадаваму сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царкве). Пазьней будынак касьцёла зруйнавалі, а на яго месцы збудавалі жылы дом з частковым выкарыстаньнем касьцельных муроў.

Найноўшы час

У Другую сусветную вайну будынак на месцы касьцёла атрымаў значныя пашкоджаньні, па вайне савецкія ўлады зьнішчылі яго руіны.

Remove ads

Архітэктура

Касьцёл

Касьцёл — 2-вежавая 3-нэфавая базыліка зь вежачкай над галоўным алтаром (даўжыня 23 м, шырыня 15 м), накрытая дахоўкай. Паміж 3-яруснымі вежачкамі знаходзіўся трыкутны франтон. З бакоў асноўнага аб’ёму далучаліся дзьве закрысьціі.

Над бабінцам былі хоры, дзе разьмяшчаўся 10-галосны арган. Інтэр’ер аздаблялі галоўны алтар і чатыры дадатковыя, выкананыя з алебастру (згарэлі ў час пажару 1861 году).

Кляштарны корпус

Кляштарны корпус — 2-павярховы прастакутны ў пляне будынак, накрыты дахоўкай. Мае калідорны плян. З боку ўнутранага двара было чатыры дахавыя акна[1].

Remove ads

Галерэя

Гістарычная графіка

Гістарычныя здымкі

Заўвагі

  1. Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Ніжне-Пакроўская, 20

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads