Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага (Раванічы)

помнік архітэктуры канца XVIII ст. у Раванічах (Беларусь) From Wikipedia, the free encyclopedia

Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага (Раванічы)
Remove ads

Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага — помнік архітэктуры канца XVIII стагодзьдзя ў Раванічах. Знаходзіцца ў паўночнай частцы колішняга мястэчка, на могілках. Твор архітэктуры клясыцызму.

Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага
Thumb
Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага
КраінаБеларусь
ВёскаРаванічы
Каардынаты53°53′07.7″ пн. ш. 28°36′30.80″ у. д.
Канфэсіякаталіцтва
Архітэктурны стыльклясыцызм
Будаваньне17901799 гады
СтатусДзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага на мапе Беларусі
Thumb
Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага
Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага
Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага на Вікісховішчы
Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Будававаньне мураванага касьцёла у Раванічах як фамільнай капліцы-пахавальні пачалося ў 1790 годзе з фундацыі Антонія Слатвінскага.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Раванічы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, будаваньне працягнулася і скончылася ў 1799 годзе. Касьцёл кансэкравалі як філіяльны пад тытулам Сьвятога Антонія Падуанскага.

Найноўшы час

У 1937 годзе савецкія ўлады зачынілі касьцёл. Па Другой сусьветнай вайне будынак выкарыстоўваўся як зернесховішча. У 1990-х гадох касьцёл пацярпеў ад пажару і з таго часу знаходзіцца ў паўзруйнаваным стане.

Remove ads

Архітэктура

Помнік архітэктуры клясыцызму. Гэта невялікі квадратны ў пляне будынак з прастакутнай апсыдай, да якой далучаюцца дзьве бакавыя нізкія закрысьціі. Галоўны фасад вылучаецца 4-калённым портыкам з трыкутным франтонам і спрошчанымі іянічнымі капітэлямі з разеткамі ў выглядзе кветак. Галоўны ўваход дэкаруецца сандрыкам з франтончыкам і паўцыркульнай люкарнай, зь яго бакоў — аркавыя нішы. Бакавыя і тыльныя фасады падзяляюцца пілястрамі ў прасьценках. Аконныя праёмы прастакутныя.

Унутраная прастора перакрываецца цыліндрычным скляпеньнем і аздабляецца паліхромнай размалёўкай на біблійныя тэмы. На тарцовай сьцяне існавала ілюзорная выява алтара. Над нартэксам месьцяцца хоры з парапэтам у выглядзе антаблемэнта, куды вялі ўсходы ў тоўшчы сьцяны. Пад касьцёлам знаходзіцца крыпта[1].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads