Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага (Талачын)

помнік архітэктуры XIX стагодзьдзя ў Талачыне (Беларусь) From Wikipedia, the free encyclopedia

Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага (Талачын)
Remove ads

Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага — помнік архітэктуры XIX стагодзьдзя ў Талачыне. Знаходзіцца на ўзвышшы ў цэнтры места, на гістарычнай Аршанскай вуліцы[a]. Дзее. Твор архітэктуры клясыцызму. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага
Thumb
Касьцёл Сьвятога Антонія
КраінаБеларусь
МестаТалачын
Каардынаты54°24′25.57″ пн. ш. 29°42′14.03″ у. д.
КанфэсіяКаталіцкая царква
ЭпархіяВіцебская дыяцэзія 
Дата заснаваньня1853
СтатусДзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага на мапе Беларусі
Thumb
Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага
Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага
Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага на Вікісховішчы

Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Thumb
Касьцёл, 1913 г.

Існуюць зьвесткі, што ў 1604 годзе Леў Сапега збудаваў у Талачыне касьцёл, школу і шпіталь для хворых.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Thumb
Царква і касьцёл

Па падзелах Рэчы Паспалітай, калі Талачын апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзеяць. У 1813—1853 гадох вялося будаваньне новага мураванага касьцёла.

Найноўшы час

У 1930-я гады савецкія ўлады зачынілі касьцёл. Па вайне будынак прызначылі пад сховішча, склад розных матэрыялаў, пазьней часткова адраманавалі, каб зрабіць у ім кавярню і клюб. У 1960-я гады зруйнавалі 3-ярусную званіцу, што стаяла побач зь касьцёлам. 6 красавіка 1993 году будынак касьцёла вярнулі каталікам.

Remove ads

Архітэктура

Помнік архітэктуры клясыцызму з элемэнтамі рэтраготыкі. Прастакутны ў пляне аб’ём пад 2-схільным дахам, з тыльнага боку далучаецца паўкруглая апсыда з конхавым пакрыцьцём. Бакавыя фасады падзяляюцца высокімі вузкімі стральчатымі вокнамі і пілястрамі ў прасьценках. Пэрымэтрам будынка праходзіць прафіляваны карніз.

Унутраная прастора падзяляецца дзьвюма парамі моцных слупоў на тры нэфы, у сярэднім зь якім месьціцца паўкруглая апсыда. Пры ўходзе вылучаюцца бакавыя квадратныя ў пляне закрысьціі, над якімі разьмяшчаецца галерэя хораў[1].

Remove ads

Заўвагі

  1. Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Леніна, 50

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads