Касьцёл Сьвятога Духа і кляштар дамініканаў (Ракаў)
помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Ракаве (Беларусь) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Касьцёл Сьвятога Духа і кляштар дамініканаў — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Ракаве. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка, каля гістарычнага Рынку[a]. У другой палове XIX стагодзьдзя ўлады Расейскай імпэрыі гвалтоўна перарабілі касьцёл пад царкву Маскоўскага патрыярхату і зруйнавалі кляштарны корпус. Твор архітэктуры барока і клясыцызму. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Сьвятога Духа і кляштар дамініканаў | |
Былы касьцёл Сьвятога Духа | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Ракаў |
Каардынаты | 53°58′01.46″ пн. ш. 27°03′31.25″ у. д. |
Канфэсія | Беларуская праваслаўная царква |
Эпархія | Маладэчанская япархія[d] |
Архітэктурны стыль | барока |
Дата заснаваньня | XVII ст. |
Статус | Ахоўная зона |
Касьцёл Сьвятога Духа і кляштар дамініканаў на мапе Беларусі ![]() ![]() Касьцёл Сьвятога Духа і кляштар дамініканаў | |
![]() |
Комплекс Ракаўскага дамініканскага кляштару складаўся з касьцёла, кляштарнага корпуса і мура з брамай. У наш час у будынку касьцёла дзее царква Перамяненьня Гасподняага Беларускага экзархату Маскоўскага патрыярхату.
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Існуе меркаваньне, што ў 1465 годзе на месцы сучаснага храма Перамяненьня Гасподняга ў Ракаве ўпаміналася існаваньне праваслаўнай царквы[1]. У 1686 годзе Канстанцыя Сангушка з Сапегаў заснавала ў Ракаве кляштар дамініканаў. Неўзабаве ў мястэчку збудавалі драўляныя касьцёл Сьвятога Духа і кляштарны корпус.
У 1730—1793 гадох на сродкі парафіянаў і ахвяраваньні князёў Сангушкаў і сяброў брацтва Сьвятой Ганны вялося будаваньне мураванага касьцёла.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Ракаў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл і кляштар працягвалі дзеяць. Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) расейскія ўлады ліквідавалі кляштар дамініканаў, а па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) у 1866 годзе — гвалтоўна перарабілі касьцёл пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы).
У другой палове XIX ст. расейскія ўлады зруйнавалі кляштарны корпус.
Найноўшы час
За польскім часам і саветамі царква працягвала дзеяць.
Remove ads
Архітэктура
Касьцёл — 1-нэфавая 2-вежавая базыліка з паўкруглай апсыдай, да якой з паўночнага боку далучаецца закрысьція, з паўднёвага — Мікольская капліца з 3-граннай алтарнай часткай. Галоўны фасад падзяляецца пілястрамі, лучковымі аконнымі і дзьвярнымі праёмамі ў роўных ліштвах і завяршаецца шырокім трыкутным франтонам. Сьцены аздабляюцца лучковымі вокнамі і пілястрамі ў прасьценках. У выніку маскоўскай перабудовы над касьцёлам надбудавалі купал на драўляным 8-гранным барабане з цыбулінай і зруйнавалі верхнія ярусы вежаў.
Унутраная прастора перакрываецца цыліндрычным скляпеньнем з распалубкамі і папружнымі аркамі. Над цэнтральным уваходам месьцяцца хоры, якія абапіраюцца на 3-пралётную аркаду[2]. Інтэр’ер аздабляюць два бакавыя алтары.
Remove ads
Галерэя
Гістарычныя здымкі
- Старыя здымкі
- З боку Школьная вуліцы, каля 1900 г.
- З боку Рынку, 1918 г.
- 1918 г.
- 1930-я гг.
- З боку Бакроўкі, 1941 г.
- ліпень 1941 г.
- 1941 г.
- 1941—1944 гг.
Сучасныя здымкі
- Сучасны стан
- Галоўны фасад
- Бакавы фасад
- Брама-званіца
- Фрагмэнт
Заўвагі
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads