Касьцёл і прытулак Сьвятога Духа (Горадня)

помнік архітэктуры XVI—XIX стагодзьдзяў у Горадні (Беларусь) From Wikipedia, the free encyclopedia

Касьцёл і прытулак Сьвятога Духа (Горадня)
Remove ads

Касьцёл і прытулак Сьвятога Духа — помнік архітэктуры XVI—XIX стагодзьдзяў у Горадні. Знаходзіцца ў цэнтры места, на рагу гістарычнай Віленскай і Пясковай вуліцаў[a]. Твор архітэктуры рэнэсансу і клясыцызму. У другой палове XIX ст. улады Расейскай імпэрыі зачынілі касьцёл і прытулак, па чым іх часткова зруйнавалі ў выніку перабудоваў. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл і прытулак Сьвятога Духа
Thumb
Касьцёл і прытулак Сьвятога Духа
КраінаБеларусь
МестаГорадня
Каардынаты53°40′52″ пн. ш. 23°49′51″ у. д.
Канфэсіякаталіцтва
Архітэктурны стыльрэнэсансная архітэктура[d] і барока
ЗаснавальнікБона Сфорца
Дата заснаваньня1550
СтатусДзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Касьцёл і прытулак Сьвятога Духа на мапе Беларусі
Thumb
Касьцёл і прытулак Сьвятога Духа
Касьцёл і прытулак Сьвятога Духа
Касьцёл і прытулак Сьвятога Духа на Вікісховішчы

Remove ads

Гісторыя

Thumb
Абмеры касьцёла і прытулку, 1817 г.
Thumb
Абмеры, 1827 г.
Thumb
Абмеры, 1831 г.

Вялікае Княства Літоўскае

Касьцёл Сьвятога Духа ў Горадні збудавалі ў 1551 годзе з фундацыі вялікай княгіні Боны. Будынак паўстаў на Пушкарскім месцы, дзе ў XVI ст. праходзіла абарончая мяжа места. З XVII ст. пры касьцёле пачаў дзеяць прытулак для бедных. У 1768 годзе праводзілася рэканструкцыя комплексу.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Thumb
Былыя касьцёл і прытулак на старой паштоўцы, 1902 г.

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Горадня апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл і кляштар працягвалі дзеяць як дом міласэрнасьці. У 1802, 1817 і 1843 гадох будынак рэканструявалі.

Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) расейскія ўлады зачынілі дом міласэрнасьці, а яго будынак прадалі купцу Абелю Тарлоўскаму, які па пажары 1885 года перапрадаў дом Ёўну Хозэ. У 1890 годзе былы касьцёл перабудавалі. Па сьмерці Хозэ ў 1896 яго сын Альтэрам-Шмуэль перарабіў будынак касьцёла і прытулку пад гатэль «Славянскі» на 25 нумароў.

Найноўшы час

У міжваенны час у будынку працавала сталоўка «Cynke», «Polskі Bank Kresowy», гандлёвы дом «Палёнія», вінна-гастранамічная крама Мухенбэрга. У Другую сусьветную вайну тут разьмяшчаўся нямецкі вайсковы пансіянат «Стары Сябра», сталоўка якого знаходзілася ў касьцёле. У гэты ж час зруйнавалі апсыду касьцёла[1].

Па вайне будынак займаў абласны камітэт КПБ, які ў сьнежні 1952 году вызваліў яго пад Гарадзенскі гарвыканкам.

Remove ads

Архітэктура

Ад пачатку ў цэнтры сучаснага будынка быў 1-нэфавы касьцёл з паўкруглай апсыдай, унутраная прастора якога перакрывалася стральчатых скляпеньнем. Аконныя праёмы былі на галоўным фасадзе і ў апсыдзе. Да бакавых фасадаў далучаліся карпусы прытулку. Галоўны фасад завяршаў высокі трыкутны франтон[2].

Пе перабудовах гэта 2-павярховы Т-падобны ў пляне будынак. Кампазыцыя галоўнага фасада ярусная, сымэтрычная. Паверхі аддзяляюцца фрызамі. Цэнтральная частка вылучаецца чатырма пілястрамі і завяршаецца трыкутным франтонам. Паміж пілястрамі на другім паверсе паўцыркульныя аконныя праёмы ў ліштвах, у цэнтры — балькон. Бакавыя часткі вылучаюцца здвоенымі пілястрамі, паміж якімі разьмяшчаецца па два збліжаныя акны, і завяршаюцца паўкруглымі франтонамі. Праёмы першага паверха прастакутныя. Завяршальны карніз прафіляваны, зь невялікім вынасам. Цокаль абліцоўваецца керамічнай пліткай[3].

Remove ads

Заўвагі

  1. Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Савецкая, 14

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads