Касьцёл Сьвятога Казімера (Расна)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Касьцёл Сьвятога Казімера (Расна)
Remove ads

Касьцёл Сьвятога Казімера — помнік архітэктуры XIX стагодзьдзя ў Расьне. Знаходзіцца ў цэнтры гістарычнага мястэчка, на ўзвышшы. Твор архітэктуры клясыцызму. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Сьвятога Казімера
Thumb
Касьцёл Сьвятога Казімера
КраінаБеларусь
ВёскаРасна
Каардынаты54°00′42″ пн. ш. 31°11′41″ у. д.
Канфэсіякаталіцтва
ЭпархіяМенска-Магілёўская архідыяцэзія 
Архітэктурны стыльклясыцызм
Першае згадваньне1744
Дата заснаваньня1744
СтатусДзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Касьцёл Сьвятога Казімера на мапе Беларусі
Thumb
Касьцёл Сьвятога Казімера
Касьцёл Сьвятога Казімера
Касьцёл Сьвятога Казімера на Вікісховішчы

Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Каталіцкая парафія ў Расьне ўпершыню ўпамінаецца ў 1744 годзе, калі яна належала да Аршанскага дэканату Віленскай дыяцэзыі. У 1747 годзе ў мястэчку заснавалі езуіцкую місію (дзеяла да 1773 году), якая падпарадкоўвалася Амсьціслаўскаму калегіуму. Праз чатыры гады з фундацыі Пацеяў на грошы парафіянаў у мястэчку збудавалі драўляны касьцёл Сьвятога Казімера, перададзены пад апеку езуітам.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Па першым падзеле Рэчы Паспалітай, калі Расна апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл і місія працягвалі дзеяць. Драўляны будынак касьцёла згарэў у час пажару 1804 году. У 1812 годзе на яго месцы пачалося ўзьвядзеньне новага мураванага касьцёла, якое вялося за кошт ахвяраваньняў айцоў-езуітаў і Лявона Парчэўскага. У 1819 годзе касьцёл асьвяцілі. У 1868 годзе зь ліквідацыяй парафіі касьцёл стаў філіяльным[1].

У 1843 годзе будынак пацярпеў ад непагадзі, якая пашкодзіла дах. У 1853 годзе ў касьцёле праводзіліся рэстаўрацыйныя працы.

Найноўшы час

У 1930-я гады савецкія ўлады зачынілі касьцёл, які сьпярша перарабілі пад клюб, а пазьней — пад склад. У Другую сусьветную вайну будынак пацярпеў ад абстрэлу і больш не аднаўляўся.

Remove ads

Архітэктура

Помнік архітэктуры клясыцызму. Гэта 3-нэфавая базыліка з прастакутнай у пляне апсыдай і дзьвюма закрысьціямі. Будынак накрываецца двухсхільным дахам. Галоўны фасад вылучаецца 4-калённым дарычным портыкам, завершаным трыкутным франтонам з разьвітым антаблемэнтамтрыгліфамі і мэтопамі). З бакоў портыка знаходзіліся невялікія конхавыя нішы з трыкутнымі сандрыкамі. Бакавыя фасады таксама вылучалися рызалітамі з чатырохкалённымі портыкамі і паўцыркульнымі нішамі. 18 аконных і дзьвярных прастакутных праёмаў аздабляюцца сандрыкамі. У алтарнай частцы знаходзілася адзінае паўкруглае акно. Бабінец падзяляўся дзьвюма драўлянымі перагародкамі. На галоўным франтоне раней знаходзіўся драўляны крыж. Існавалі тры ганкі, да кожнага зь якіх вялі па тры прыступкі.

Унутраная прастора падзяляецца двума шэрагамі з шаснаццаці калёнаў дарычнага ордэру на тры нэфы, злучаныя цыліндрычнымі скляпеньнямі. У касьцёле было 4 алтары, арган[2].

Remove ads

Галерэя

Гістарычныя здымкі

Сучасныя здымкі

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads