Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар бэрнардынаў (Мазыр)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар бэрнардынаў (Мазыр)
Remove ads

Касьцёл Сьвято́га Міха́ла Арханёла і кля́штар бэрнарды́наў — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Мазыры. Знаходзіцца насупраць замка, на гістарычнай Замкавай вуліцы[a]. У 2-й палове XIX ст. улады Расейскай імпэрыі гвалтоўна перарабілі касьцёл пад царкву Маскоўскага патрыярхату. Твор архітэктуры барока, мастацкае аблічча якога пацярпела ў выніку маскоўскай перабудовы. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар бэрнардынаў
Thumb
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар бэрнардынаў, аўтэнтычны выгляд
КраінаБеларусь
МестаМазыр
Каардынаты52°02′45.11″ пн. ш. 29°16′16.71″ у. д.
Дата заснаваньняXVII ст.
СтатусДзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар бэрнардынаў на мапе Беларусі
Thumb
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар бэрнардынаў
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар бэрнардынаў

Комплекс складаецца з касьцёла і кляштарнага корпуса. У наш час у будынках дзее сабор Сьвятога Міхала Арханёла і манастыр Беларускага экзархату Маскоўскага патрыярхату.

Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

У 1645 годзе з фундацыі палкоўніка Стэфана Лозкі ў Мазыры збудавалі драўляныя касьцёл і кляштар бэрнардынаў. За часамі вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалтіай (1654—1667) маскоўскія войскі зруйнавалі комплекс.

У 1760—1778 гадох з фундацыі Казімера Аскеркі[1] вялося будаваньне мураванага касьцёла і кляштарнага корпуса. Пры кляштары існавалі бібліятэка і пачатковая школа.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Мазыр апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл і кляштар працягвалі дзеяць. Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) у 1832 годзе расейскія ўлады ліквідавалі кляштар і гвалтоўна адабралі будынак у Сьвятога Пасаду. У колішнім кляштарным корпусе разьмясьціліся адміністрацыйныя ўстановы і шпіталь.

Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) маскоўскі гаспадар Аляксандар II асабістай пастановай загадаў перарабіць касьцёл пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы): 5 верасьня 1865 году касьцёл пераасьвяцілі.

Найноўшы час

У 1930-я гады савецкія ўлады зачынілі царкву і разьмясьцілі ў будынку вязьніцу НКВД у Палескай вобласьці[2].

У 1990-я гады комплекс перадалі Беларускаму экзархату Маскоўскага патрыярхату.

Remove ads

Архітэктура

Thumb
Праект маскоўскай перабудовы касьцёла, 1847 г.

Касьцёл

Касьцёл — 3-нэфавая 2-вежавая базыліка з 5-граннай апсыдай. Галоўны 3-часткавы фасад падзяляецца зьвязкамі пілястраў і прафіляванымі карнізамі. Уваходны партал завяршаецца фігурным шчытом зь нішай. 3-ярусныя вежы злучаюцца 3-кутным шчытом ў аснове і маюць элемэнты клясыцызму. Рытм бакавых фасадаў ствараюць лучковыя аконныя праёмы і лапаткі ў прасьценках.

Унутраная прастора падтрымліваецца 6 масіўнымі слупамі. Цэнтральны нэф перакрываецца цыліндрычнымі, бакавыя — крыжовымі скляпеньнямі на падпружных арках. У алтарнай частцы захаваўся ляпны прысьценны алтар з глёрыяй у завяршэньні. Над скляпеністым нартэскам месьцяцца хоры з плястычна ўвагнутым парапэтам, дэкараваным аркатурай. Пад апсыдай знаходзіцца скляпеністая крыпта.

Кляштар

Кляштарны корпус — Г-падобны ў пляне будынак, які далучаецца да касьцёла з ўсходняга боку. Плян калідорны з аднабаковым разьмяшчэньнем кельляў і заляў-трапезных у тарцы. Будынак перакрываецца крыжовымі скляпеньнямі[3].

Remove ads

Галерэя

Гістарычная графіка

Гістарычныя здымкі

Сучасныя здымкі

Заўвагі

  1. Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Камсамольская, 20

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads