Палеская вобласьць
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пале́ская во́бласьць — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе БССР, якая ўключала тэрыторыю ўсходняга Палесься. Створаная 15 студзеня 1938 году. Разьмяшчалася на паўднёвым усходзе рэспублікі. Адміністрацыйны цэнтар — места Мазыр.
Remove ads
Перад нямецка-савецкай вайной у вобласьці пражывала каля 670 тысячаў жыхароў на тэрыторыі прыкладна 26 тыс. км². Уключала 15 адміністрацыйных раёнаў.
Remove ads
Гісторыя
- Вобласьць была створаная на тэрыторыі Ўсходняга Палесься 15 студзеня 1938 году.
- На 1 студзеня 1941 году ў складзе вобласьці 17 раёнаў: Брагінскі, Васілевіцкі, Глускі, Даманавіцкі (цэнтар в. Азарычы), Ельскі, Жыткавіцкі, Каленкавіцкі, Камарынскі, Капаткевіцкі, Карпілаўскі, Лельчыцкі, Мазырскі, Нараўлянскі, Парыцкі, Петрыкаўскі, Тураўскі, Хвойніцкі.
- Падчас нямецкай акупацыі ў 1941—1944 гадах вялікая частка Палескай вобласьці па лініі 20 км на поўнач ад чыгункі Берасьце — Гомель, былі ўключаныя ў склад райхскамісарыяту Ўкраіна. Другая частка Палескай вобласьці была ўключаная ў склад райхскамісарыяту Остлянд.
- 8 студзеня 1954 году вобласьць была ліквідаваная, вялікая частка адышла да Гомельскай вобласьці, невялікія тэрыторыі — да Менскай і Магілёўскай абласьцей.
Remove ads
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads