Касьцёл Сьвятога Юрыя (Асава)

храм у вёсцы Асава From Wikipedia, the free encyclopedia

Касьцёл Сьвятога Юрыя (Асава)
Remove ads

Касьцёл Сьвятога Юрыя знаходзіцца ў вёсцы Асава (Вярэнаўскі раён).

Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Сьвятога Юрыя
Thumb
Касьцёл Сьвятога Юрыя
КраінаБеларусь
ВёскаАсава
Каардынаты54°4′42.8″ пн. ш. 25°12′59.5″ у. д.
Канфэсіякаталіцтва
ЭпархіяГарадзенская дыяцэзія 
Архітэктурны стыльнэаготыка
ЗаснавальнікКазімер Францкевіч-Радзімінскі[d]
Дата заснаваньняXVІІ ст.
СтатусАхоўная зона
Касьцёл Сьвятога Юрыя на мапе Беларусі
Thumb
Касьцёл Сьвятога Юрыя
Касьцёл Сьвятога Юрыя
Касьцёл Сьвятога Юрыя на Вікісховішчы

Remove ads

Гісторыя

Касьцёл у гонар сьв. Юрыя быў заснаваны ў 1666 годзе па фундацыі Казімера Францкевіча, тагачаснага ўладальніка Асавы, і яго жонкі Аляксандры. Новы драўляны касьцёл быў пабудаваны ў 1732 годзе на сродкі князя Юрыя Радзівіла.

Верагодна касьцёл быў дзьвюхвежавы, але ў ХІХ стагодзьдзі вежы разабралі. Напрыканцы стагодзьдзя касьцёл уяўляў сабою прамавугольную сьвятыню зь пяціграннай апсідай, накрытую двухсхільным гонтавым дахам з вальмамі над прэзьбітэрыем. Галоўны фасад завяршаў трохвугольны франтон пад вялікім карункавым крыжам, у нішы франтону была ўсталявана фігура сьв. Юрыя. Справа ад касьцёлу асобна стаяла двух’ярусная (меншы чацьвярык на большым), таксама драўляная званіца пад чатырохсхільным дахам. Комплекс быў абнесены высокай бутавай агароджай з аднапралётнай уваходнай брамай, цаглянай і атынкаванай.

З другой паловы XVIII стагодзьдзя да Асаўскай парафіі адносілася капліца ў сядзібе Пагародна. Таксама калісьці дзейнічала і капліца ў вёсцы Вайдакі.

Thumb
Стары касьцёл у пачатку XX ст.

У пачатку ХХ стагодзьдзя стары касьцёл ужо ня мог зьмясьціць усіх парафіян. Таму пачалася пабудова новага, каменнага ў нэагатычным стылі. У 1910 годзе будаўніцтва было скончана, і касьцёл асьвяцілі пад гістарычным тытулам сьв. Юрыя.

У 1920-я-30-я гады колькасьць вернікаў Асаўскай парафіі павялічылася да больш чым 4300 чалавек. Пагародненская капліца атрымала статус філіяльнага касьцёлу.

Статус помніка архітэктуры сьвятыні надалі адносна нядаўна. У 1994 годзе касьцёл быў урачыста кансэкраваны гарадзенскім біскупам Аляксандрам Кашкевічам.

Thumb
Будынак былой плябаніі, стан 2014 года

Ніжэй за касьцёлам захаваўся мураваны будынак былой плябаніі, дзе ў савецкія часы была зроблена крама. Побач пабудавана ўжо новая драўляная плябанія.

Remove ads

Архітэктура

Сьвятыня пабудавана з жоўтай цэглы, аднавежавая, зь пяціграннай апсідай і трансэптам. Над галоўным фасадам узьведзена васьмігранная шатровая вежа-званіца, над алтаром — стромкая сыгнатурка. Галоўны ўваход вырашаны ў выглядзе пэрспэктыўнага нэагатычнага парталу.

Вучастак абнесены бутавай агароджай, уваход пазначаны невялікай аднапралётнай атынкаванай брамай.

Інтэр’ер

Thumb
Інтэр’ер

Унутраная прастора падзелена на навы дзьвюма апорамі і перакрытая крыжастымі скляпеньнямі, размалявана дэкаратыўна-расьлінным арнамэентам у стылі мадэрн. Арыгінальна вырашана асьвятленьне касьцёлу: гэтую ролю выконваюць не традыцыйныя жырандолі, а сучасныя кропкавыя сьвяцільнікі. У інтэр’еры 7 алтароў: галоўны — Маці Божай Чанстахоўскай, бакавы ў левай капліцы (крыле трансэпту) — сьв. Антонія, у правай — сьв. Юрыя, і яшчэ 4 алтары ўсталяваны пры кожнай апоры — (па гадзіньнікавай стрэлцы ад уваходу) сьв. Ізідару, Маці Божай Шкаплернай, сьв. Юзафа і сьв. Роха. Прэзьбітэрый перакрыты складанай сыстэмай скляпеньняў, раскрыты ў малітоўную залю велічнай сьпічастай аркай. Галоўны алтар, як і іншыя алтары сьвятыні, зроблены з дрэва ў нэагатычным стылі на пачатку ХХ ст., завершаны стромкімі пінаклямі. У алтары зьмешчаны абраз Маці Божай Чанстахоўскай, адзначаны вотамі. Паміж набажэнствамі яго засланяе абраз Маці Божай Анёльскай. Над нартэксам зроблены арганныя хоры, раскрытыя ў малітоўную залю невялікай стральчатай аркай.

Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads