Касьцёл Сьвятога Юрыя (Коўна)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Касьцёл Сьвятога Юрыя ў Коўне — помнік готыкі Вялікага княства Літоўскага

Гісторыя
- 1468 – Казімір Ягелончык запрасіў манахаў-бэрнардынаў у Коўна.
 - 1492 – заканчэньне будаўніцтва, асьвячэньне.
 - 1576-1579 – перабудаваны.
 - 1643 – адноўлены, пасьля пажараў 1603, 1624.
 - 1656, 1659 – пашкоджаны маскоўскім войскам.
 - 1812 – пераўтвораны расейскім войскам у вайсковы магазын.
 
Архітэктура
Ініцыятарамі будаўніцтва касьцёлу былі манахі бэрнардыны. Падобны тып храмаў з выцягнутым трохнэфным каталіконам, падоўжанай гранёнай апсыдай і бязьвежавым фасадам паходзіць з Італіі, адкуль прыехалі і самі манахі.
Храмы падобныя Юр’еўскаму касьцёлу: Сьв. Францішка, Сьв. Яна, Унебаўзяцьця Найсьв. Марыі ў Вільні і Сьв. Пятра і Сьв. Паўла ў Коўне былі новай формай і новым крокам наперад сакральнага дойлідзтва ВКЛ.
Remove ads
Вонкавыя спасылкі
 Касьцёл Сьвятога Юрыя (Коўна) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
