Бэрнардыны
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бэрнардыны — імя манахаў францішканаў Закону Братоў Меньшых Абзэрвантаў OFM (Ordo Fratrum Minorum de Observantia) (лац.) рэфармаванай галіны манаскага ордэна францішканаў у Каралеўстве Польскім і Вялікім Княстве Літоўскім ад імя прапаведніка Бэрнарда Сіенскага[2].[a]
З XVI ст. Ордэн Братоў Меншых Абзэрвантаў адзін з шасьці Першых Ордэнаў Францішканаў, астатнія гэта Ордэн Братоў Меншых Канвэнтуалаў (1517), Ордэн Братоў Меншых Капуцынаў (1525), Ордэн Братоў Меншых Босых (1562), Ордэн Братоў Меншых Абьяднаных (1637) і Ордэн Братоў Меншых Рэфарматароў (1532).
Апраналіся манахі бэрнардыны ў сутану цёмна-шэрага колеру з капюшонам, плашч, насілі пояс з белай воўны.
Remove ads
Гісторыя
Першапачатковае правіла сьвятога Францішка, зацьверджанага Папам, забараніла права ўласнасьці на маёмасьць, патрабуючы ад сяброў прасіць ежу падчас прапаведаваньня. Жабрацтва, якое патрабавалася ад сябраў, была аслаблена ў канчатковым пераглядзе гэтага правіла ў 1223 годзе й ступень выкананьня яго заставалася галоўнай крыніцай канфліктаў і расколаў.
У 1274 годзе Ліёнскі сабор зацьвердзіў чатыры галоўных жабрацкіх манаскіх ордэнаў: францішканаў, кармэлітаў , дамініканаў, аўгустынцаў .
Патрабаваньні выкананьня першапачатковага манаскага правіла (regularis observantia), больш строгага статута Францішка Асізскага зьявіліся ў канцы XIII— пачатку XIV ст. і рэалізаваліся ў XV ст. калі іх падтрымалі чатыры вучоныя італьянскія прапаведнікі — Бэрнард Сіенскі, Якуб Маркскі, Ян Капістран, Альбэрт Сартэанскі. У 1415 годзе францішканскі прапаведнік Бернард Сіенскі зьвярнуўся да папы рымскага Марціна V з просьбай пацьвердзіць першапачатковы статут Францішка Асізскага й Канстанцкі сабор у 1415 годзе задаволіў просьбу францішканскага прапаведніка Бэрнарда Сіенскага. У 1431 годзе пры папе Эўгеніюшы IV-м францішканы-абзэрванты атрымалі права ўвесьці пасаду генэральнага вікарыя. Першым Генэральным Вікарыям стаў Бэрнард Сіенскі. Канчатковы разрыў францішканаў-абзэрвантаў з ордэнам францішканамі-канвентуаламі адбыўся ў 1 чэрвеня 1517 пры папе Льву X.
У 1453 годзе па запыт караля Казімера Ягайлавіча й кардынала Зьбігнева Алесьніцкага ў Кракаў прыбыў прапаведнік францішканаў-абзэрвантаў Яан Капістран і ў наступны год (04.12.1454) быў заснаваны ў Кракаве першы кляштар і касьцёл Сьвятога Бэрнарда Сіенскага[3].
Першыя кляштары бэрнардынаў у Вялікім Княстве Літоўскім былі заснаваны ў XV ст. у Коўне (1468), Вільні (1469), Горадне (1494) і Полацку (1498).
У 1467 быў створаны польскі вікарыят, а на яго аснове ў 1517 — Польская правінцыя Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі Ордэну Братоў Меншых Абзэрвантаў, зь якой у 1530 вылучылася Літоўская правінцыя (у 1570 зноў аб'яднана з Польскай). У 1628 Польская правінцыя падзелена на Вялікапольскую, Малапольскую, Рускую й Літоўскую, а ў 1630 Малапольская, Руская й Літоўская правінцыі абьяднаны ў Польскую (Малапольска-Літоўскую) правінцыю. З апошняй у 1637 вылучылася Руская правінцыя, а ў 1731 – Літоўская.
У XVIII—XIX ст. ордэн бэрнардынаў меў пры сваіх кляштарах сярэднія й пачатковыя школы, бібліятэкі, часам аптэкі. Пасьля паўстаньня 1831 году былі ліквідаваныя ўсе школы, якія трымалі каталіцкія ордэны.
Папа Леў XIII 4 кастрычніка 1897 году пераўтварыў Ордэн Братоў Меншых Абзэрвантаў шляхам аб'яднаньня з Ордэнамі Братоў Меншых Босых (1562) па-лацінску: Ordo Fratrum Minorum Discalceatorum[4], Братоў Меншых Абьяднаных (1637) па-лацінску: Ordo Fratrum Minorum Recollectorum[5] і Братоў Меншых Рэфарматароў (1532) па-лацінску: Ordo Fratrum Minorum Reformatorum[6] у Ордэн Братоў Меншых (Францішканаў) па-лацінску: Ordo Fratrum Minorum[7].
Remove ads
Кляштары Першага Ордэну Братоў Меншых Абзервантаў на тэрыторыі Беларусі

- Амсьціслаў. Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі Анёльскай і кляштар бэрнардынаў (1729—1832, фундатар Ян Юзаф Рамейка-Гурка, харунжы віцебскі, і яго жонка Хрысьціна з роду Гальшанскіх;
- Беніца. Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар бэрнардынаў (1700—1852), фундатар Міхал Казімер Коцел, кашталян троцкі;
- Бярэзань. Касьцёл і кляштар бэрнардынаў (1682—1832), фундатар Канстантын Уладзіслаў Пац, надворны харунжы літоўскі;
- Будслаў. Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар бэрнардынаў (1504–1858), фундатары Аляксандар, вял. князь ВКЛ, Януш Кішка, ваявода полацкі;
- Берасьце. Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля і кляштар бэрнардынаў (1605—1830, фундатар Мартын Шышкоўскі, біскуп луцкі, ваявода амсьціслаўскі і староста берасьцейскі Геранім Хадкевіч;
- Валожын. Касьцёл Сьвятога Язэпа (1683—1860), фундатар Юзэф Багуслаў Слушка, гетман польны літоўскі, кашталян віленскі;
- Віцебск. Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага і кляштар бэрнардынаў (1676—1832), фундатар ваявода віцебскі Ян Антоні Храпавіцкі;
- Ворша. Касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар бэрнардынаў (1631—1832), фундатар Андрэй Млоцкі, староста хелмскі, і яго жонка Хрысьціна з роду Масальскіх;
- Глуск. Касьцёл Сьвятой Ганны і кляштар бэрнардынаў (1662—1832), фундатар Аляксандар Гіляры Палубінскі, маршалак літоўскі;
- Горадня. Касьцёл Адшуканьня Сьвятога Крыжа і кляштар бэрнардынаў (1494—1853, фундатар Аляксандар, вял. князь ВКЛ;
- Друя. Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар бэрнардынаў (1646—1850), фундатар Казімер Леў Сапега, падканцлер BKЛ;
- Дуброўна. Касьцёл Сьвятога Юрыя і кляштар бэрнардынаў (1624—1832), фундатар Мікалай Глябовіч, кашталян віленскі;
- Іўе. Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла і кляштар бэрнардынаў (1631—1858), фундатар Мікалай Кішка Кішка, ваявода мсціслаўскі);
- Лазовіца. (1821—1843);
- Магілёў. Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага і кляштар бэрнардынаў (1696—1864), фундатар Тэадор Жавускі, лоўчы рэчыцкі;
- Мазыр. Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар бэрнардынаў (1645—1832), фундатар Міхаіл Лонка, маршалак мазырскі);
- Менск. Касьцёл Сьвятога Язэпа і кляштар бэрнардынаў (1624—1868), фундатар Андрэй Кансоўскі, староста краснасельскі;
- Мікулін. Касьцёл Сьвятога Антонія і кляштар бэрнардынаў (1704—1832), фундатар Марцыян Міхал Агінскі, кашталян віцебскі, і яго жонка Тэрэза з роду Бжастоўскіх;
- Нясьвіж. Касьцёл Сьвятой Кацярыны і кляштар бэрнардынаў (1598—1864), фундатар жонка Мікалая «Сіроткі» Гальшка Яўфімія з роду Вішнявецкіх);
- Пінск. Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар бэрнардынаў (1705—1832), фундатар Міхал Сэрвацы Вішнявецкі, гетман ВКЛ, і яго жонка Кацярына з роду Дольскіх);
- Полацак. Касьцёл Сьвятой Ганны і кляштар бэрнардынаў (1498—1563), фундатар Аляксандар Ягелончык; (1696—1832), фундатар Дамінік Міхал Слушка, ваявода полацкі;
- Рагачоў. Кляштар бэрнардынаў (1794—1832);
- Селішча. Касьцёл Сьвятой Вэранікі і кляштар бэрнардынаў (1729—1832), фундатары Язафат Антоні Сялява, падсудак полацкі, і Ян Язэп Рагоза, падчашнік і ротмістар полацкі;
- Слонім. Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар бэрнардынаў (1630—1864), фундатары Ян Жарноўскі і Андрэй Радван;
- Слуцак. Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага і кляштар бэрнардынаў (1661—1832), фундатар Самуэль Аскерка, земскі мазырскі, палкоўнік каралеўскіх войск),
- Смаляны. Кляштар бэрнардынаў (1628—1655);
- Шумячы. Кляштар бэрнардынаў (1794—1866), фундатар Ян Галынскі;
- Хоцімск. Касьцёл і кляштар бэрнардынаў (1805—1855), фундатар Юзаф Галынскі;
- Юрэвічы. Касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі і калегіюм езуітаў (Юравічы) (1820—1829), біскуп менскі Якуб Дзядзерка перадаў ордэну былы езуіцкі кляштар.
Remove ads
Кляштары Другога Ордэну Братоў Меншых Абзервантаў на тэрыторыі Беларусі
Манашкі-бернардзінкі першапачаткова сяліліся пры мужчынскіх кляштарах ордэна й не прымалі абавязку сталага жыхарства пры кляштары (кляўзуру). У 1566 папа Піюс V абавязау іх прыняць кляўзуру й 3 манаскія абавязкі. На Беларусі дзейнічалі 4 жаночыя кляштары Бэрнардынаў:
- Берасьце. Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар бэрнардынак (1624—1831), фундатар Гелена Копцава з роду Дульскіх;
- Горадня. Касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар бэрнардынак (каля 1618—1853), фундатар Геранім Валовіч, жамойцкі староста;
- Менск. Касьцёл Зьвеставаньня Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар бэрнардынак (1630–1866), фундатар ваявода троцкі Аляксандар Слушка;
- Слонім. Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар бэрнардынак (1645—1907), фундатар Канстанцыя Юдэщкая-Салатыцкая.
Заўвагі
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads