Касьцёл Сьвятога Язэпа (Ляхавічы)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Касьцёл Сьвятога Язэпа (Ляхавічы)
Remove ads

Касьцёл Сьвятога Язэпа[a] — помнік архітэктуры пачатку XX стагодзьдзя ў Ляхавічах. Знаходзіцца ў паўночнай частцы места[b]. Дзее. Твор архітэктуры нэаготыкі.

Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Сьвятога Язэпа
Thumb
Касьцёл Сьвятога Язэпа
КраінаБеларусь
МестаЛяхавічы
Каардынаты53°02′59.40″ пн. ш. 26°16′05.10″ у. д.
КанфэсіяКаталіцкая царква
ЭпархіяПінская дыяцэзія 
Архітэктурны стыльнэаготыка
Касьцёл Сьвятога Язэпа на мапе Беларусі
Thumb
Касьцёл Сьвятога Язэпа
Касьцёл Сьвятога Язэпа
Касьцёл Сьвятога Язэпа на Вікісховішчы

Remove ads

Гісторыя

Новы мураваны касьцёл у Ляхавічах збудавалі ў 1907 годзе на сродкі Рэйтанаў. У 1910 годзе адбылася яго кансэкрацыя.

Па Другой сусьветнай вайне савецкія ўлады зачынілі касьцёл, будынак якога перарабілі пад паліклініку. У 2010-я гады будынак касьцёла вярнулі каталікам, пачалося яго аднаўленьне.

Архітэктура

Помнік архітэктуры нэаготыкі. Гэта 3-нэфавая 1-вежавая базыліка з паўкруглай апсыдай. Гатычную вэртыкальную накіраванасьць архітэктурнай кампазыцыі надавалі высокая шатровая званіца (васьмярык на чацьверыку) на фасадзе і пэрспэктыўны ўваходны стральчаты партал з акном-ружай над ім. Вэртыкальны рытм стваралі ступеньчатыя контрфорсы зь вежачкамі-фіяламі і «крабамі» ў завяршэньні ступеньчатых контрфорсаў, высокія вузкія стральчатыя нішы і аконныя праёмы, аркатурныя пасы. Бакавыя працяглыя фасады рытмічна падзяляліся высокімі стральчатымі аконнымі праёмамі і ступеньчатымі контрфорсамі ў прасьценках.

Унутраная прастора разьмяжоўвалася на тры нэфы гранёнымі слупамі, перакрывалася стральчатымі скляпеньнямі. У інтэр’еры быў нэагатычны амбон[1].

Remove ads

Галерэя

Гістарычныя здымкі

Сучасныя здымкі

Заўвагі

  1. Іншыя варыянты імя Сьвятога: Юзэф, Ёсіф
  2. Цяперашні афіцыйны адрас — завулак Цітова, 6А.

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads