Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла (Дрысьвяты)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла — помнік архітэктуры першай паловы XX стагодзьдзя ў Дрысьвятах. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка, на Замкавай вуліцы. Дзее. Твор традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з рысамі стылю мадэрну. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла | |
![]() Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Дрысьвяты |
Каардынаты | 55°35′24.56″ пн. ш. 26°40′00.91″ у. д. |
Канфэсія | каталіцтва |
Эпархія | Віцебская дыяцэзія |
Архітэктурны стыль | народнае дойлідзтва Беларусі[d] |
Аўтар праекту | Лявон Вітан-Дубейкаўскі |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла на мапе Беларусі ![]() ![]() Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла | |
![]() |
Remove ads
Гісторыя
Драўляны касьцёл у Дрысьвятах збудавалі ў 1929 годзе паводле праекту архітэктара Лявона Вітан-Дубейкаўскага
У 1970-я гады савецкія ўлады зачынілі касьцёл. У 1990-я гады будынак касьцёла вярнулі каталікам.
Архітэктура
Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з рысамі стылю мадэрну. Гэта прастакутны ў пляне будынак зь 5-граннай алтарнай апсыдай, бабінцам і закрысьціямі, накрыты дахам складанай формы. Галоўны фасад вылучаецца высокай 5-яруснай вежай-званіцай (першы і другі ярусы чацьверыковыя, трэці — васьмерыковы, чацьверты і пяты — цыліндрычныя, уваход афармляюць падчэні на чатырох мураваных слупах. Ашаляваныя дошкамі сьцены праразаюцца прастакутнымі аркавымі і круглымі вокнамі.
Унутраная прастора падзяляецца васьмю слупамі на тры нэфы. Столь кесанаваная, з арнамэнтальнай размалёўкай. Над бабінцам месьцяцца хоры[1].
Remove ads
Галерэя
Гістарычныя здымкі
- Старыя здымкі
- Стары касьцёл, 1908 г.
- да 1939 г.
- да 1939 г.
- 1920-я гг.
- 1927 г.
- 1930 г.
- чэрвень 1934 г.
- 1930-я гг.
Сучасныя здымкі
- Сучасны стан
- Агульны выгляд
- З боку апсыды
- Інтэр’ер
- Алтар
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads