Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла (Жупраны)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла (Жупраны)
Remove ads

Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла — помнік архітэктуры другой паловы XIX стагодзьдзя ў Жупранах. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка пры гістарычным Рынку, на вуліцы Францішка Багушэвіча. Дзее. Твор архітэктуры нэаготыкі. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла
Thumb
Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла
КраінаБеларусь
ВёскаЖупраны
Каардынаты54°28′15″ пн. ш. 26°5′11″ у. д.
Канфэсіякаталіцтва
ЭпархіяГарадзенская дыяцэзія 
Архітэктурны стыльнэаготыка
Будаваньне18541875 гады
СтатусДзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла на мапе Беларусі
Thumb
Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла
Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла
Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла на Вікісховішчы
Remove ads

Гісторыя

Thumb
Касьцёл. Б. Тамашэвіч, 1896 г.

Вялікае Княства Літоўскае

Каля 1550 году ў Жупранах збудавалі першы драўляны касьцёл. У канцы XVI ст. яго на пэўны час прыстасавалі пад кальвінскі збор.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Жупраны апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзеяць. У 1854 годзе з фундацыі графа Адама Чапскага пачалося будаваньне мураванага касьцёла. У будаўнічых працах браў удзел будучы беларускі пісьменьнік Францішак Багушэвіч. Праз брак грошай і нацыянальна-вызвольнае паўстаньня 1863—1864 гадоў будаваньне прыпынілася. У 1875 годзе новы касьцёл асьвяцілі пад тытулам Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла.

У 1900 годзе тут адпелі Францішка Багушэвіча, які спачыў на могілках за касьцёлам.

Найноўшы час

За савецкім часам набажэнствы ў касьцёле не перапыняліся.

Remove ads

Архітэктура

Помнік архітэкутуры нэаготыкі. Мае спрошчаны аб’ёмна-прасторавы выгляд — накрыты 2-схільным дахам цагляны паралелепіпэд, да якога з франтальнага боку далучаецца 3-ярусная прастакутная ў пляне вежа, завершаная васьмерыком зь сьпічастымі праёмамі і шатром. Імклівасьці ўгару надаюць маленькія вежачкі, якія абрамляюць галоўную вежу. Элемэнты нэаготыкі: сьпічастыя вокны, аркатурныя паясы на сьценах. Задняя сьцяна роўная, аздабляецца крыжам. Сьцены дэкаруюцца ўзорамі з бутавага каменя.

Унутраная прастора падзяляецца на тры нэфы васьмю калёнамі на высокіх пастамэнтах. Цэнтральны нэф перакрываецца цыліндрычнымі скляпеньнямі, бакавыя нэфы — крыжовымі. Захаваўся арнамэнтальны росьпіс XIX стагодзьдзя. Налева ад увахода вісіць белая мармуровая мэмарыяльная дошка ў гонар Францішка Багушэвіча[1].

Remove ads

Галерэя

Гістарычныя здымкі

Сучасныя здымкі

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads