Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла (Новадзявяткавічы)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Новадзявяткавічах. Знаходзіцца ў паўночнай частцы колішняга мястэчка, на гістарычным Косаўскім тракце[a]. Дзее. Твор архітэктуры пераходнага стылю ад барока да клясыцызму, часткова зруйнаваны расейскімі ўладамі.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла | |
![]() Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Новадзявяткавічы |
Каардынаты | 52°54′57.80″ пн. ш. 25°10′05.90″ у. д. |
Канфэсія | Каталіцкая царква |
Эпархія | Гарадзенская дыяцэзія |
Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла на мапе Беларусі ![]() ![]() Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла | |
![]() |
Утвараў адзіны ансамбль з палацам Сьлізьняў, зь якім злучаўся ліпавай алеяй.
Remove ads
Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае
Мураваны касьцёл у Новых Дзявяткавічах збудавалі ў 1786—1790 гадох з фундацыі Тадэвуша Сьлізьня і Соф’і з Чацьвярцінскіх. Дата сканчэньня будаваньня захавалася на камені каля званіцы: «Соф'я Чацьв. Падкаморніца Слонімская, 1790 г.».
Пад уладай Расейскай імпэрыі
Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Новадзявяткавічы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзеяць. Аднак па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) у 1866 годзе расейскія ўлады гвалтоўна зачынілі касьцёл і перарабілі яго пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы). У 1869—1872 гадох касьцёл перабудавалі ў маскоўскім стылі.
Найноўшы час
У 1920-я гады ўлады міжваеннай Польскай Рэспублікі вярнулі будынак касьцёла каталікам. У 1950 годзе савецкія ўлады зачынілі касьцёл, будынак якога перарабілі пад склад мінэральных угнаеньняў, а пазьней, увогуле, закінулі.
У 1990 годзе будынак касьцёла вярнулі каталікам, у 2001 годзе пачаліся рэстаўрацыйныя працы.
Remove ads
Архітэктура
Помнік архітэктуры пераходнага стылю ад барока да клясыцызму — «станіславаўскага стылю». Гэта 1-нэфавая базыліка з паўкруглай апсыдай і бакавымі закрысьціямі. Над портыкам франтальнага 2-яруснага фасаду ўзвышаецца шпіль званіцы, замененай у час маскоўскай перабудовы на 8-гранны барабан з купалам-цыбулінай, тады ж галоўны ўваход зрабілі праз рундук, а вуглы роўнічнага фасаду аформілі калёнкамі-бочкамі. Апроч таго, над вальмавым чарапічным дахам паставілі 8-гранны барабан з купалам-цыбулінай.
Унутраная прастора перакрываецца цыліндрычным скляпеньнем. Над уваходам на 4 слупах месьціліся хоры. Інтэр’ер вылучалі 3 алтары. Існавала крыпта.
Перад касьцёлам стаіць 2-ярусная брама-званіца: першы 4-гранны ярус руставаны, над прастакутным праездам быў гербавы картуш з Пагоняй. Другі ярус-звон меў у аснаваньні валютныя сплывы і завяршаўся фігурным купалам з гадзіньнікам-курантамі[1].
Remove ads
Галерэя
Гістарычная графіка
- Старая графіка
- 1805 г.
- 1867 г.
- Праект маскоўскай перабудовы, 1869 г.
- 1869 г.
Гістарычныя здымкі
- Старыя здымкі
- чэрвеня 1941 г.
- 1941—1944 гг.
- 1941—1944 гг.
- 1940-я гг.
Сучасныя здымкі
- Сучасны стан
- Агульны выгляд
- Бакавы фасад
- З боку апсыды
- Званіца
Заўвагі
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads