Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла (Шклоў)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла (Шклоў)
Remove ads

Касьцёл Сьвяты́х Апо́сталаў Пятра́ і Па́ўла — помнік архітэктуры XIX стагодзьдзя ў Шклове. Знаходзіцца на гістарычнай Касьцельнай вуліцы[a]. Дзее. Твор архітэктуры клясыцызму. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла
Thumb
Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла
КраінаБеларусь
МестаШклоў
Каардынаты54°11′48″ пн. ш. 30°18′04″ у. д.
КанфэсіяКаталіцкая царква
ЭпархіяМенска-Магілёўская архідыяцэзія 
Архітэктурны стыльклясыцызм
Першае згадваньне1849
СтатусАхоўная зона
Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла на мапе Беларусі
Thumb
Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла
Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла
Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла на Вікісховішчы

Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Thumb
Касьцёл і кляштар дамініканаў, з гравюры XVIII ст.

Першы касьцёл у Шклове збудавалі ў XVI ст. У XVII ст. у Старым Месьце збудавалі мураваныя касьцёл і кляштар дамініканаў, якія часам[1] памылкова атаясамлваюць з захаваным да нашага часу касьцёлам.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Па першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772 год), калі Шклоў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у 1780 годзе на падмурку старога тэатра ў Новым Месьце збудавалі драўляны касьцёл.

У 1849 годзе замест драўлянага збудавалі мураваны касьцёл. 10 верасьня 1863 году ў касьцёле адбыўся пажар, які пашкодзіў бакавы прастол і некаторыя касьцельныя рэчы. У пачатку XX ст. у касьцёле праводзіўся рамонт.

Найноўшы час

У 1930-я гады савецкія ўлады закрылі касьцёл і прыстасавалі яго пад кінатэатар.

У 1994 годзе ў Шклове аднавілася каталіцкая парафія. 20 верасьня 1999 году кардынал Казімер Сьвёнтак асьвяціў адноўлены касьцёл.

Remove ads

Архітэктура

Помнік архітэктуры клясыцызму з рысамі нэаготыкі. Гэта 3-нэфавая базыліка з закругленай алтарнай часткай, накрытая 2-схільным дахам. Роўны франтальны фасад завяршаецца 2-гранным шчытом. Над фасадам узвышаюцца здвоеныя гранёныя пілёны. Над уваходным прастакутным праёмам месьціцца стральчаты праём-трыфорыюм. Бакавыя фасады падзяляюцца пілястрамі і прастакутнымі аконнымі праёмамі, апярэзваюцца тонкапрафіляваным карнізам.

Усярэдзіне заля перакрываецца роўнай стольлю і падзяляецца 4 слупамі на 3 нэфы. У бакавых нэфах з бакоў вылучаюцца закрысьціі. Алтарная сьцяна мела наверсе круглую люкарну і 2-калённы алтар. Інтэр’ер аздаблялі скульптурныя пано «Крыжовы шлях Хрыста», на хорах месьціўся арган.

Remove ads

Галерэя

Гістарычныя здымкі

Сучасныя здымкі

Заўвагі

  1. Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Леніна, 126а

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads