Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа (Баранавічы)

рыма-каталіцкі храм у Баранавічах Берасьцейскай вобласьці (Беларусь) From Wikipedia, the free encyclopedia

Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа (Баранавічы)
Remove ads

Касьцёл Узвышэ́ньня Сьвято́га Крыжа́ — найстарэйшы каталіцкі храм у Баранавічах. Месьціцца на сучаснай вуліцы Куйбышава.

Thumb
Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа ў Баранавічах

Гісторыя

Thumb
Касьцёл ў міжваенны час
Thumb
Каталікая капліца ў Баранавічах 1915—1918

За часамі Расейскай імпэрыі на будаўніцтва касьцёлу ў Баранавічах не давалі дазволу. У 1904 годзе памерла жонка графа Яна Развадоўскага — Лізавета Развадоўская. Яе пахавалі ў адмыслова збудаваным родавым склепе, на месцы прызначаным для касьцёлу. Дзякуючы дапамозе менскага губэрнатара, быў атрыманы дазвол на будаўніцтва на магіле драўлянай каталіцкай капліцы, у якой час ад часу адпраўляў Сьвятую Імшу для 800 баранавіцкіх католікаў ксёндз пробашч з Новай Мышы Антоні Ганіч.

У 1911 годзе была заснавана баранавіцкая парафія.

Камітэт пабудовы касьцёла арганізаваў кс. Люцыян Жаландкоўскі ў 1923 годзе, па прыбыцьці на працу ў Баранавічы. Драўляны касьцёл быў збудаваны ў 1925 годзе. 18 кастрычніка 1925 году храм асьвяціў біскуп Зыгмунт Лазінскі пад тытулам Узвышэньня Сьвятога Крыжа.

Меркавалася, што ў хуткім часе касьцёл перабудуюць у мураваны. Але потым сярод парафіян паўстала ідэя пабудовы вялікага мураванага касьцёлу ў цэнтры гораду, падмурак якога заклалі на скрыжаваньні вуліцаў Міцкевіча і Каханоўскага (цяпер плошча Леніна). Але з-за цяжкасьцяў фінансаваньня і эканамічнага крызісу, будаўніцтва не было скончана. Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа таксама застаўся драўляным.

Ад 1990 году ў касьцёле пачалі весьціся беларускамоўныя служэньні.

Remove ads

Пробашчы парафіі

  • Вінцэнт Францкевіч 1911—1913
  • Станіслаў Эйсмант 1913—1915
  • кс. капелан Яжнеўскі і Міхал Маеўскі 1920—1923
  • Люцыян Жаландкоўскі 1923—1933
  • Казімір Бохуш 1927—1930
  • Эдвард Завадзкі 1933—1935,
  • Ян Барысюк 1933—1949
  • Францішак Піваварскі 1935—1939
  • Вацлаў Краўчык 1937—1941
  • Станіслаў Рагоўскі 1950—1978
  • Ежы Росек і Антоні Гей 1978—1991
  • Казімір Велікаселец 1991 — ?
  • Юзаф Дзяконскі 2006—2011
  • Валянцін Новак 2011 — цяпер
Remove ads

Арганіст

  • Леанард Канікевіч 1940-я

Стараста

  • Андрэй Гібоўскі 1930-я — 1944

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads