Станіслаў Эйсмант

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Станіслаў Францавіч Эйсмант (па-польску: Stanisław Ejsmont, 16 лютага 1887 году — 16 ліпеня 1926 году ў Варшаве[1]) — беларускі каталіцкі сьвятар польскага паходжаньня.

Хуткія факты Род дзейнасьці, Дата нараджэньня ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 16 лютага 1887 году ў Аршанскім павеце Магілёўскай губэрні. У 1904 годзе скончыў гімназію пры касьцёле Сьвятой Кацярыны ў Пецярбурзе, у 1909 — сэмінарыю, у 1912 годзе — духоўную акадэмію. 6 траўня 1912 году пасьвечаны ў сьвятары. Служыў вікарыям у касьцёле Сьвятога Роха у Менску. У 1918 году прызначаны вікарыям касьцёла Сьвятога Станіслава у Пецярбурзе, адначасова выконваў абавязкі плябана касьцёла Сьвятога Казімера. У траўні 1919 году ўзначаліў дэлегацыю пецярбурскіх каталікоў, якая адправілася ў Маскву з патрабаваньнем вызваленьня мітрапаліта, беларускага грамадзкага дзяяча Эдварда фон Ропа. 10 сакавіка 1923 году быў арыштаваны ў Маскве па справе архібіскупа Яна Цепляка, асуджаны на 10 гадоў зьняволеньня. Сядзеў у Ляфортаўскай турме. У 1925 году абменены на польскіх камуністаў і высланы ў Польшчу, дзе хутка памёр.

Remove ads

Крыніцы

Вонквавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads