Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі (Адэльск)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі — помнік архітэктуры канца XVII стагодзьдзя ў Адэльску. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка. Дзее. Твор традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі | |
![]() Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Тройцы | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Адэльск |
Каардынаты | 53°24′16.56″ пн. ш. 23°45′40.36″ у. д. |
Канфэсія | Каталіцкая царква |
Эпархія | Гарадзенская дыяцэзія |
Архітэктурны стыль | барока |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі на мапе Беларусі ![]() ![]() Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі |
Remove ads
Гісторыя


Вялікае Княства Літоўскае
Першы драўляны касьцёл у Адэльску фундаваў у 1490 годзе вялікі князь Казімер. У 1601 годзе з фундацыі караля і вялікага князя Жыгімонта Вазы збудавалі новы драўляны касьцёл. У 1700 годзе паставілі касьцёл, які захаваўся да гэтага часу.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Адэльск апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзеяць. У 1808 годзе пры ім збудавалі новую драўляную плябанію. У 1877 годзе каля касьцёла паставілі мураваную званіцу. У 1887 і 1898 гадох праводзіўся рамонт будынка касьцёла. У канцы XIX ст. касьцельны пляц атачылі бутавай агароджай з брамай.
Найноўшы час
За савецкім часам касьцёл не зачыняўся. У 1992 годзе будынак касьцёла грунтоўна адрамантавалі.
Remove ads
Архітэктура
Помнік архітэктуры традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з рысамі стылю барока. Гэта 3-нэфавая базыліка з трансэптам, 5-граннай апсыдай з дзьвюма бакавымі закрысьціямі. У кампазыцыі дамінуе аб’ём цэнтральнага нэфу, перакрыты высокім вальмавым дахам, вільчык якога з боку галоўнага фасада завяршаецца ярусным фігурным купалам на 8-гранным барабане. Вэртыкальна ашаляваныя фасады падзяляюцца падвойнымі аркавымі вокнамі з брусамі-сьцяжкамі з бакощ і апярэзваюцца шырокім карнізам.
Ва ўнутранай прасторы дамінуе высокі цэнтральны нэф, адмежаваны ад бакавых высокімі аркадамі на пяці парах слупоў і расчынены ў апсыду і крылы трансэпту шырокімі аркавымі прасьветамі. Над вузкім нартэксам на двух слупах месьціцца галерэя хораў з арганм. Нэфы і тарцы трансэпта завяршаюцца высокамастацкімі драўлянымі алтарамі, выкананымі ў XVІІІ ст. ў стылі ракако: пілястры і калянады нясуць моцна падзеленыя антаблемэнты, на якіх узвышаюцца фігурныя шчыты з бакавымі валютамі, фігуркамі пуцьці і дэкаратыўнымі вазамі. Галоўны алтар прысьвячаецца Адэльскай Божай Маці. Іншыя алтары (зь левага боку): Сэрца Езуса, Перамяненьня Пана, Сьвятога Антонія Падуанскага і Шкаплернай Божай Маці. У алтарах творы малярства XVІІІ ст.
Касьцельны пляц атачаецца бутавай агароджай з брамай у выглядзе гатычнай 3-пралётнай стральчатай аркады. Каля яе стаіць мураваная званіца суровых крапасных формаў: глухія сьцены 4-граннай вежы пад нізкім шатровым дахам толькі ў верхнім ярусе праразаюцца лучковымі праёмамі[1].
Remove ads
Галерэя
- Сучасныя здымкі
- Агульны выгляд
- Галоўны фасад
- Бакавы фасад
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads