Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі (Жалудок)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі (Жалудок)
Remove ads

Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі — помнік архітэктуры XIX стагодзьдзя ў Жалудку. Знаходзіцца ў паўночна-заходняй частцы мястэчка, на гістарычнай Касьцельнай вуліцы[a]. Дзее. Твор архітэктуры позьняга клясыцызму. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі
Thumb
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі
КраінаБеларусь
МястэчкаЖалудок
Каардынаты53°36′08″ пн. ш. 24°58′33″ у. д.
Канфэсіякаталіцтва
ЭпархіяГарадзенская дыяцэзыя 
Архітэктурны стыльпозьні клясыцызм
Аўтар праектуКараль Падчашынскі
Дата заснаваньня1853
СтатусАхоўная зона
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі на мапе Беларусі
Thumb
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі на Вікісховішчы

Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Thumb
У касьцёле, 1941—1944 гг.
Thumb
Касьцёл, каля 1900 г.

Каталіцкая парафія ў Жалудку ўтварылася ў 1490 годзе[1]. Тады ж тут зь ініцыятывы вялікага князя Казімера збудавалі першы касьцёл.

У 1686 годзе Казімер Францкевіч фундаваў на ўскрайку мястэчка (Фарны канец) драўляны кармэліцкі кляштар.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Жалудок апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл і кляштар працягвалі дзеяць. Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) у 1832 годзе расейскія ўлады ліквідавалі кляштар, будынак якога ў 1839 годзе прыстасавалі пад лязарэт эстляндскага егерскага палку.

У 1853 годзе ў Жалудку збудавалі новы касьцёл з бутавага каменю і цэглы паводле праекту архітэктара Караля Падчашынскага, навукоўца і тэарэтыка позьняга клясыцызму.

Найноўшы час

За савецкім часам набажэнствы ў касьцёле не перапыняліся.

Remove ads

Архітэктура

Помнік архітэктуры позьняга клясыцызму. Гэта прастакутны ў пляне аб’ём з паўкруглай апсыдай, закрысьціямі і крыламі трансэпту з бакоў. Накрываецца 2-схільным дахам з трыкутным франтонам на галоўным фасадзе, вуглы якога ўвенчваюць скульптуры-пінаклі з Хрыстом. З франтонам галоўнага фасаду рытмічна спалучаецца франтон масіўнага 4-калённага дарычнага портыку, якім афармляецца партал уваходу, і бакавыя аркавыя нішы-эксэдры з скульптурамі эвангелістаў. Тымпаны абодвух франтонаў запаўняюць гарэльефныя кампазыцыі. Сьцены апяразвае масіўны антаблемэнт, падзелены шырокімі пілястрамі зь перакінутымі паміж імі аркамі над аркавымі аконнымі праёмамі ў прафіляваных ліштвах — павапнаваныя і атынкаваныя, яны кантрастава вылучаюцца на паліхромнай бутавай муроўцы. Да пачатку XX стагодзьдзя над галоўным фасадам узвышалася 8-гранная шатровая званіца і такая ж паводле формы сыгнатурка над алтарнай часткай.

Пад алтарам знаходзіцца крыпта з пахаваньнямі, сярод іх — пахаваньне падскарбія надворнага Антонія Тызэнгаўза — уладальніка Жалудка. На бакавых сьценах прэзьбітэрыюму 2 белыя мармуровыя мэмарыяльныя дошкі з барэльефнымі выявамі графіні Г. Тызэнгаўз (1822—1891 гады) і графа С. Урускага, маршалка шляхты Варшаўскай губэрні (1817—1890 гады).

На паўднёвай сьцяне побач з уваходам захаваўся сонечны гадзіньнік. Побач з касьцёлам — 2-ярусная 4-гранная бутавая званіца.

Remove ads

Галерэя

Заўвагі

  1. Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Савецкая, 21

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads