Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі (Краснае)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі (Краснае)
Remove ads

Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі — помнік архітэктуры пачатку XX стагодзьдзя ў Красным. Знаходзіцца ў паўночнай частцы колішняга мястэчка, на ўзвышшы на гістарычнай Маладэчанскай вуліцы[a]. Дзее. Твор архітэктуры нэаготыкі.

Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі
Thumb
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі
КраінаБеларусь
ВёскаКраснае
Каардынаты54°15′14″ пн. ш. 27°04′33″ у. д.
Канфэсіякаталіцтва
ЭпархіяМенска-Магілёўская архідыяцэзія 
Архітэктурны стыльнэаготыка
Будаваньне19081912 гады
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі на мапе Беларусі
Thumb
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі на Вікісховішчы
Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Упершыню драўляны касьцёл у Красным упамінаецца ў 1500 годзе як заснаваны вялікім князем Аляксандрам. За часамі вайнs Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў касьцёл зруйнавалі. У 1695 годзе ў мястэчку збудавалі новы драўляны касьцёл.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Краснае апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзеяць. У 1800 годзе на месцы драўлянага пачалося будаваньне новага мураванага касьцёла, асьвечанага ў 1858 годзе. Аднак пры здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня ў 1863 годзе расейскія ўлады гвалтоўна перарабілі гэты касьцёл пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы)[1].

У 1905 годзе парафіяне пачалі зьбіраць сродкі на будаваньне новага касьцёла. У 1908 годзе збудавалі дряўляную капліцу і заклалі новы мураваны касьцёл, скончаны ў 1912 годзе. Гэты год зьмясьцілі на фасадзе будынка.

Найноўшы час

У 1988—1990 гадох будынак касьцёла адрэстаўравалі.

Remove ads

Архітэктура

Помнік архітэктуры нэаготыкі. Гэта 3-нэфавая 1-вежавая базыліка зь 5-граннай апсыдай і бакавымі закрысьціямі. У цэнтры галоўнага фасаду 3-ярусная чацьверыковая званіца, умацаваная кутнімі ступеньчатымі контрфорсамі зь пінаклямі і завершаная высокім шпілем. Галоўны ўваход мае выгляд стральчатага партала, над якім разьмяшчаецца круглае акно-«ружа». Бакавыя фасады рытмічна падзяляюцца здвоенымі вузкімі стральчатымі вокнамі, нішамі і ступеньчатымі контрфорсамі ў прасьценках. Двухсхільны дах над алтарнай часткай зь невялікай вежачкай[2].

Унутраная прастора перакрываецца крыжовымі скляпеньнямі на падпружным арках, абапёртых на 4 магутныя пілёны. Нэфы завяршаюцца трыма алтарамі.

Remove ads

Галерэя

Гістарычныя здымкі

Сучасныя здымкі

Заўвагі

  1. Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца 1 траўня

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads